Пажэжынскі цар-дуб
Выгляд
Пажэжынскі цар-дуб | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 3 кіламетры на ўсход ад вёскі Старое Раматова, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата заснавання | 1963 |
Пажэжынскі цар-дуб — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчаны за 3 кіламетры на ўсход ад вёскі Старое Раматова, выдзел 3 квартала № 31 Пажэжынскага лясніцтва Маларыцкага лясгаса[1]. Самае старое на Беларусі дрэва дубу звычайнага, узрост каля 800 гадоў, вышыня 46 м, дыяметр 2 м. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.
12 сакавіка 2002 года ветравы шквал сарваў з яго шапкі дзве вялікія галіны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Архівавана 22 лістапада 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пажэжынскі цар-дуб // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пажэжынскі цар-дуб