Палыкавіцкая крыніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палыкавіцкая крыніца
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, а. Палыкавічы, Магілёўская вобласць
Плошча 14200[1]
Дата заснавання 1983[2]
physical
Палыкавіцкая крыніца
Палыкавіцкая крыніца
physical
Палыкавіцкая крыніца
Палыкавіцкая крыніца

Палыкавіцкая крыніца — крыніца, якая знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці на паўднёвым захадзе вёскі Палыкавічы[2]. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Побач з крыніцай знаходзіцца капліца Святой Параскевы і купальня[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца вядома з 1552 года[4].

Згадана расійскім акадэмікам В. М. Севяргіным(руск.) бел. у 1802 годзе: «…знаходзіцца мінеральная крыніца з вялікім утрыманнем у яе вадзе вуглекіслаты. Таксама там знаходзіццa капліца»[2][5].

Каля крыніцы быў пабудаваны каменны грот з калодзежам, абітым ацынакаванымі лістамі. 3 крыніцы па трубах вада падавалася ў вялікі басейн (змяшчаў аж 100 вёдзер). Лекавая моц крыніцы была настолькі шырока вядомай, што да яе прыязджалі нават здалёк[2].

Ахоўны знак

У 1859 годзе ўпершыню быў зроблены хімічны аналіз палыкавіцкай вады, які пацвердзіў яе лекавыя ўласцівасці[2].

У 1983 годзе крыніца была аб'яўлена помнікам прыроды[2][6].

Геаграфія і гідралогія[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца знаходзіцца на дне глыбокага яру, парослага лесам. Яна з'яўляецца вытокам невялікага ручая, які ўпадае ў Дняпро ў 150 м ад крыніцы. Расход вады складае больш за 100 м³ у суткі[2][7].

Хімічны склад вады[правіць | правіць зыходнік]

Вада гідракарбанатная, кальцыевая, канцэнтрацыя фтору адносна высокая — 0,49 мг/л. вады — каля 7,5[2].

Зноскі

  1. Памятники природы республиканского значения. Могилёвская область (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 Праект «Палыкавіцкая крыніца»
  3. Палыкавіцкая крыніца
  4. Вадохрышча ў Магілёве, на Палыкавіцкай крыніцы
  5. В. М. Севергин. Записки путешествия по западным провинциям российского государства
  6. Рашэнне № 8/2 ад 28 красавіка 1983 г. Дзяржаўнага камітэта БССР па ахове прыроды
  7. Асаблiва аховаемыя прыродныя тэрыторыi Магiлёўскай вобласцi / Пад. рэд. Д. Г. Груммо, Л. М. Шадракова, В. Я. Шуцько, Ч. А. Раманоускага . — Магiлёўскi абласны камiтэт рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, 1999. — С. 114.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В. М. Севергин. Записки путешествия по западным провинциям российского государства
  • Асаблiва аховаемыя прыродныя тэрыторыi Магiлёўскай вобласцi / Пад. рэд. Д. Г. Груммо, Л. М. Шадракова, В. Я. Шуцько, Ч. А. Раманоускага . — Магiлёўскi абласны камiтэт рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, 1999. — С. 114.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]