Блакітная крыніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Блакітная крыніца
Сіні калодзеж
Golubaya Krynitsa.JPG
Агульны выгляд крыніцы
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне БеларусьМагілёўская вобласць
Плошча 314[1]
Дата заснавання 1985[2]
physical
Блакітная крыніца
Блакітная крыніца
physical
Блакітная крыніца
Блакітная крыніца
Commons-logo.svg Катэгорыя на ВікіСховішчы

Блакітная крыніца ці Сіні калодзеж — крыніца з самым магутным патокам ўзыходзячага тыпу на Усходне-Еўрапейскай раўніне[3]. Гідралагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 1985 года[2][4].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Блакітная крыніца зімой

Сіні калодзеж размешчаны ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, у 4 кіламетрах на поўнач ад мяжы вёскі Дубна, у 2,5 кіламетра на паўднёвы ўсход ад горада Слаўгарад[1].

Крыніца знаходзіцца на вышыні 136 м над узроўнем мора. Перапад вышынь складае 4—5 м. Па накіраванні руху падземных вод да іх выхаду на паверхню зямлі, крыніца з'яўляецца ўзыходзячай[4].

З крыніцы выцякае ручай, які з'яўляецца левым прытокам ракі Галуба (басейн ракі Сож). Яго шырыня складае 3—8 м, глыбіні — 0,5—1 м. Хуткасць плыні вады ў ручаі — каля 0,4 м/с, на вузкіх участках павялічваецца да 0,7 м/с і больш. Дно складзена пераважна пяскамі[3][4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца прадстаўляе сабой калодзеж, які вертыкальна сыходзіць шахтай на глыбіню 150—200 метраў. Аб'ём выходзячай вады складае 5000 кубічных метраў вады ў суткі ці 60 літраў у секунду[2][5].

Крыніца ўтварае вялікую крынічную ванну памерам 20 на 12 м з максімальнай глыбінёй 2 метры[2].

Выхад падземных вод размешчаны ў паўночна-заходнім куце вадаёма, уяўляе сабой вертыкальную шахту дыяметрам 1,2—1,3 м. Вада крыніцы мае блакітнавата-смарагдавы колер, паступае з глыбіні 100—200 м, дзе цыркулюе ў тоўшчы пісчага мелу[4].

Вада з крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

У складзе вады адзначаецца падвышанае ўтрыманне фтору і крэмнію. Па хімічным складзе вада крыніцы ставіцца да гідракарбанатна класу кальцыевай групы. Агульная мінералізацыя (сума раствораных рэчываў) вады ў крыніцы 180,628 мг/дм³[3][4]. Вада круглы год мае тэмпературу прыблізна 5 °C.

Легенды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле легенды племя радзімічаў было ахрышчана ў гэтай крыніцы[6][7].

Лічыцца, што да чалавека, які тройчы перайшоў Блакітную крыніцу, надоўга ніякая хворасць не прыстане, здароўе будзе добрым, а жыццё доўгім[5].

Паданне «Сіні калодзеж»[правіць | правіць зыходнік]

Зона адпачынку побач з крыніцай

Найбольш вядомая легенда пра Кацярыну і двух хлопцаў Сцяпана і Макара, запісаная вядомым магілёўскім краязнаўцам Е. Р. Раманавым у 1891 г[4][6].

У паданні фігуруе валатоўна Кацярына, за якую спаборнічаюць два волаты — Сцяпан і Марка. Кацярыне кахае Сцяпана, але ён, аднак, быў крыху слабейшы за свайго саперніка. Яны абяцае выйсці за таго, хто далей кіне валун. Марка перамагае і Кацярына, каб не жыць з некаханым, падае з камення, ператвараецца ў ваду і выходзіць з-пад зямлі за 5 вёрст ад Прапойска ў выглядзе крыніцы — гэтую крыніцу назвалі Сіні Калодзеж[8]. Валатоўна Кацярына сустракаецца і ў іншых паданнях. Яна мае відавочныя рысы старажытнага архетыпнага жаночага боства зямлі, вады і жыцця, між тым як Сцяпан — празрыстая адсылка да вобраза Вялеса. Адсюль магчыма, што багіня, якой адпавядае пазнейшы персанаж Кацярыны, была яго жаночай парай, а ў самім паданні прасочваюцца рэшткі старажытнага міфа пра канфлікт Вялеса з іншым богам за прыхільнасць нейкага жаночага боства.

Культавае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Царква ля крыніцы
Выгляд царквы ад крыніцы
Блакітная крыніца зимой

З даўніх часоў месца вакол крыніцы лічылася сакральным, і выкарыстоўвалася як капішча. З прыходам хрысціянства, гэта месца было асвечана, і як кажуць адно з першых на нашай тэрыторыі, стала уважацца святым, вада лічыцца гаючай і валодае высокімі пітным якасцямі. Побач з крыніцай пабудавана царква, дзе правяцца малебны 14 жніўня на праваслаўнае свята Макаўе(руск.) бел.[9], калі побач з Блакітнай крыніцай збіраецца да 20 тысяч паломнікаў[2][3][4][10].

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Ліпы ля крыніцы
Дно крыніцы

Вялікай біялагічнай разнастайнасцю крыніца не адрозніваецца. Значныя плошчы дна крынічнай ванны пакрытыя нітчатым багавіннем. Асобнымі курцінамі расце Potamogeton acutifolius. Уражвае развіццё калоній пурпуровых бактэрый, якія ўтвараюць мудрагелістыя формы[3].

Берагавая лінія вадаёма зарасла драўняна-хмызняковай расліннасцю (пераважна вербалозам і вольхай)[3]. Побач таксама сустракаюцца дубы, ліпы і ляшчына[11].

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

З бесхрыбтовых у крынічнай ванне і ручаі адзначаны лічынкі ручайнікаў (Trichoptera) пяці відаў (Halesus digitatus, Rhyacophila fasciata, Chaetopteryx villosa, віды родаў Anabolia і Halesus), а таксама лічынкі аўсянікаў (Ephemeroptera), Asellus aquaticus і Acilius sulcatus[3].

У альтанках ля крыніцы жывуць ластаўкі[12], зімой можна ўбачыць дзікіх качак[13].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кудельский. Рассказы о воде: Белорусские криницы. — Минск, 1981

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]