Паляксяне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паляксяне ― заходнебалцкае племя ў басейне ракі Нараў і на правабярэжжы Заходняга Буга ў першых стагоддзях II тысячагоддзя н.э.

Першая згадка[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню сустракаюцца ў 1-й кнізе Хронікі Вінцэнція Кадлубка[pl][1].

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць дзве версіі паходжання:

  • ад балцкіх гідронімаў узору Pala, Palios, Pelesa, Pelysa ― балоты, балоцісты лясок; або ад ракі Lek (Elk) ― paleksiani.
  • ад тапоніма Палессе, які ўпершыню сустракаецца ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1274 годам, калі князь Мсціслаў «ѿ Копылѧ воюӕ па Полѣсью».

У польскіх крыніцах згадваюцца як polexiani («паляксяне» або «паляшане»). У сучаснай польскай гістарычнай літаратуры іх звычайна называюць podlasianie, радзей podlaszanie.

Гісторыя паляксян[правіць | правіць зыходнік]

На думку некаторых гісторыкаў, паляксяне разам з яцвягамі, дайновай і судавай складалі яцвяжскі племянны саюз, іх суседзямі былі галінды (голядзь) і мазуры[ru] (мазаўшане)[2][3][4].

Баляслаў IV Кучаравы каля 1166 года і князь Казімір II[ru] у 1192 годзе хадзілі вайной на паляксянаў[5][6].

У XIII стагоддзі паляксяне неаднаразова падвяргаліся нападам польскіх, кіеўскіх, валынскіх князёў і нямецкіх рыцараў. У выніку, да канца XIII стагоддзя паляксян засталося мала, і жылі яны, у асноўным, у цяжкадаступных мясцінах Белавежскай пушчы і інш. У далейшым іх землі ўвайшлі ў Вялікае Княства Літоўскае. У другой палове XIX стагоддзя паляксяне (паляшане, палясяне) згадваюцца ў статыстычных дакументах Расійскай імперыі як жыхары некаторых паветаў Гродзенскай губерні, ― адзначалася, што яны былі праваслаўнымі, але адрозніваліся ад астатніх сялян абліччам і звычаямі[7].

Зноскі

  1. Щавелева Н. И. Польские латиноязычные средневековые источники: Тексты. Перевод. Комментарии. — М.: Наука, 1990. — С. 79. — 209 с.
  2. Tautavicius A. Jotvingiai, dainaviai, suduviai, polekseniai ir... // Lietuvos moksas. — Vilnius: 1994. — Т. 2. — С. 4-14.
  3. Насевіч В. Тэрыторыя // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 3 т. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т1: Абаленскі—Кадэнуыя. — С. 36. —684 с. —ISBN 985-11-0314-4.
  4. Nalepa J. Polekszanie (Polexiani), plema jacwieskie u połnocno-wschodnich granic Polski // Rochnik bialostocki. — Bialystok: 1968. — Т. VII. — С. 3-74.
  5. Свежинский В. Балты и балтские диалекты в древней Беларуси // Дзяды. — Мн., 2012. — № 9=. — С. 217―232.
  6. Глава 43. Как Казимир подчинил своему господству полешан // Великая хроника о Польше, Руси и их соседях. / Под ред. В. Л. Янина. — М.: Изд-во Московского университета, 1987. — С. 226.
  7. Чаквін І. У. Паляксяне // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1989. С. 382

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lowmianski Н. Studia nad poczatkami spoleczenstwa i partstwa litewskiego, torn I, s. 17-19; torn II, s. 105—109.
  • Encyklopedia powszechna PWN. Wyd. III. T. 3. Warszawa: PWN, 1985, s. 576. ISBN 83-01-00003-1