Баляслаў IV Кучаравы
Баляслаў IV Кучаравы Bolesław IV Kędzierzawy | |||
![]() | |||
Партрэт работы Яна Матэйкі | |||
| |||
---|---|---|---|
1146 — 1173 | |||
Папярэднік | Уладзіслаў II Выгнаннік | ||
Пераемнік | Мешка III Стары | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 1120[1] ці 1125 | ||
Смерць | 5 студзеня 1173 ці 1173 | ||
Род | Пясты | ||
Бацька | Баляслаў III Крывавусты | ||
Маці | Саламея фон Берг-Шэлькліген | ||
Жонка | Maria[d] і Viacheslava of Novgorod[d] | ||
Дзеці | Leszek, Duke of Masovia[d] | ||
Баляслаў IV Кучаравы (польск.: Bolesław IV Kędzierzawy) (1120/21 — 5 студзеня 1173) — польскі князь, прадстаўнік дынастыі Пястаў.
Сын Баляслава III і яго другой жонкі — Саламеі фон Берг-Шэлькліген, дачкі герцага Бергскага. Першапачаткова Баляслаў заставаўся ў ценю сваіх старэйшых братоў Лешака (ім. 1115) і Казіміра (1120), але пасля іх заўчаснай смерці ў 1131 годзе стаў найстарэйшым нашчадкам з другога шлюбу свайго бацькі. У 1136 альбо 1137 годзе ажаніўся з наўгародскай князёўнай Вершаславаю (Настассяю), дачкою князя Усевалада Мсціславіча. Мелі траіх альбо чацвярых дзяцей, у тым ліку Баляслава (памёр яшчэ пры жыцці бацькі) і Лешака Мазавецкага. Пасля смерці жонкі ў 1162 годзе Баляслаў ажаніўся з Марыяю, звесткі пра паходжанне якой адсутнічаюць.
Пасля смерці бацькі Баляслаў атрымаў у спадчыну землі Мазовіі і Куяў. Вярхоўным князем Польшчы стаў яго зводны брат Уладзіслаў II. Канфлікты паміж Уладзіславам і яго малодшымі братамі пачаліся ў 1141 годзе і хутка перараслі ў міжусобныя войны, удзел у якіх бралі дружыны кіеўскага князя Усевалада Алегавіча (яго дачка Звініслава была замужам за сынам Уладзіслава II Баляславам Высокім). У выніку кансалідацыі сіл Баляслава Кучаравага і яго малодшых братоў, а таксама масавай падтрымкі з боку польскіх магнатаў Уладзіслаў II быў вымушаны ўцячы да германскага імператара Конрада III, а Баляслаў, здабыўшы пасля доўгай аблогі Кракаў, стаў вярхоўным князем Польшчы. Яго панаванне працягвалася з 1146 па 1173 год.
У 1157 годзе германскі імператар Фрыдрых Барбароса прымусіў Баляслава прызнаць сябе васалам Свяшчэннай Рымскай Імперыі.
У 1159 годзе на выгнанні памёр Уладзіслаў II, недзе паміж 1160—1163 гг. памерла яго жонка, у выніку чаго ў Сілезію вярнуліся сыны Уладзіслава — Баляслаў Высокі і Мешка Плясаногі. У 1166 годзе, выкарыстаўшы паражэнне Баляслава Кучаравага ў Прусіі, Баляслаў і Мешка захапілі ўмацаваныя гарады рэгіёна, што раней былі пад кантролем вярхоўнага князя Польшчы, і такім чынам сталі паўнаўладнымі гаспадарамі Сілезіі. Спробы Баляслава ў 1167 годзе вярнуць кантроль над Сілезіяй скончыліся няўдачаю, што прывяло да канчатковага аддзялення Сілезіі ад рэшты польскіх тэрыторый. Актыўную ролю ў гэтым працэсе адыграў германскі імператар Фрыдрых Барбароса.
Баляслаў Кучаравы памёр 5 студзеня 1173 года, імавернае месца пахавання — Плоцкі кафедральны сабор. Ягоным нашчадкам стаў непаўналетні сын Лешак, а яго апекуном — малодшы брат Баляслава Казімір.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139423966 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |