Мазаўшане
Мазаўша́не — заходнеславянскае племянное аб'яднанне.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У VI—VII ст. засялілі сярэдняе Павісленне. Межавалі на паўночным усходзе з яцвягамі. У XII ст. мазаўшане згадваюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» і ў хроніцы Гала Ананіма. Паводле ўзроўню сацыяльна-эканамічнага становішча землі Мазовіі адставалі ад зямель Вялікай і Малой Польшчы. У X ст. пры Мешку I [960—992] Мазовія ўвайшла ў склад Велікапольскай дзяржавы. Пры Баляславе II [1034—37] маэавецкая энаць дамаглася поўнага аддзялення Мазовіі ад Польшчы, выбраўшы сваім князем Маіслава (Маслава, Мацлава). Казімір I, каб падпарадкаваць Маэовію, пайшоў на саюз з вялікім кіеўскім князем Яраславам Мудрым, які ў 1041, 1043, магчыма 1039, хадэіў на мазаўшан. Да 1047 супраціўленне мазавецкай знаці задушана, Маіслаў забіты, Мазовія далучана да Польшчы. 3 1138 Мазовіяй валодаў Баляслаў Кучаравы, пазней яго брат Конрад. Нашчадкі апошняга валодалі Мазовіяй да XIV ст. На працягу XIII—XIV ст. вялікія князі ВКЛ неаднойчы хадзілі на мазаўшан. У 1526 Мазовія канчаткова ўвайшла ў склад Польшчы.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чаркасаў Дз. Мазаўшане //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.