Галінды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галінды
BALTIC TRIBES.jpg
Рассяленне балтаў у X - XII стст.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Галіндыя
Мова галіндская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы яцвягі, прусы

Галінды (лац. Galindae, прус. Galindis)  — старажытныя балцкія насельнікі сучаснай тэрыторыі Мазовіі (Польшча).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню назву галіндаў (грэч. Γαλίνδαι) узгадваў Пталемей (II ст. н. э.) сярод народаў Усходняй Еўропы. У сярэднявеччы храністы называлі Галіндыю часткай зямель прусаў (зараз тэрыторыя Мазовіі ў Польшчы). Археолагамі выяўлены рэшткі паселішчаў і некропаляў 1 — пач. 2 тыс. н. э., якія сведчаць, што мясцовыя жыхары займалася пераважна земляробствам і паляваннем. У V—VI стст. склаўся даволі развіты культурны цэнтр галіндаў у раёне сучаснага горада Ольштын. Яго насельнікі апрацоўвалі жалеза, бронзу, срэбра, выраблялі складаныя ювелірныя ўпрыгожванні. Ужо ў той час існавала сацыяльная няроўнасць. Галінды гандлявалі з суседнімі землямі. Іх рамесныя вырабы знаходзяць амаль па ўсёй тэрыторыі Прыбалтыкі, Паўночнай і Паўночна-Усходняй Польшчы.

Відавочна, у VII—VIII стст. галінды былі аслаблены сутыкненнямі з суседзямі-балтамі і прыйшоўшымі ў гэтыя краі славянамі, а ў XII ст. або самым пачатку XIII ст. перасяліліся ў землі прусаў і яцвягаў. Пад час заваявання Прусіі тэўтонамі Галіндыя ўжо амаль не мела насельніцтва. Пазней на месца галіндаў прыйшлі каланісты з іншых месц, у тым ліку з Германіі.

Праблема вызначэння[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай гістарыяграфіі няма адзінага меркавання, ці з'яўляліся галінды асобным народам ад прусаў або яго часткай. Хаця храністы называлі Галіндыю часткай Прусіі, у склад апошняй яны памылкова залічвалі таксама землі яцвягаў. Той факт, што назва галіндаў праіснавала вельмі доўгі гістарычны час, сведчыць пра тое, што яны хутчэй складалі самастойную этнічную еднасць.

Голядзь[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя паказваюць на блізкасць галіндаў да балцкага племені голядзь, якое існавала да кан. XII ст. на тэрыторыі сучаснай Расіі. Часам галіндаў нават называюць заходнімі галіндамі, а голядзь — усходнімі галіндамі. Падабенства назваў сапраўды можа паказваць на адзінства паходжання і больш шырокую тэрыторыю рассялення да ўварвання славян, але ў пач. 2 тыс. н. э. іх культуры ўжо былі досіць рознымі, каб сведчыць пра поўную еднасць.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Этымалогія назвы галіндаў і голядзі застаецца спрэчнай, але часцей выказваецца думка, што яна паходзіць ад балцкага слова, што азначае «ускраіна» (прус. galindis). У такім разе паміж двумя балцкімі групамі было адзіным толькі тое, што яны насялялі ўскраінныя землі.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова галіндаў была непісьменнай і да нашага часу не дайшла. На тэрыторыі Польшчы захаваўся толькі шэраг тапонімаў (Galinde, Galland, Halindy), якія, як мяркуюць, маюць галіндскае паходжанне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]