Нафтан (прадпрыемства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ААТ Нафтан)
Jump to navigation Jump to search
ААТ «Нафтан»
Тып

Адкрытае акцыянернае таварыства

Заснаванне

1963

Размяшчэнне

Сцяг Беларусі Наваполацк (Беларусь)

Ключавыя фігуры

Трацякоў Уладзімір Канстанцінавіч (генеральны дырэктар)

Галіна

Нафтаперапрацоўка

Прадукцыя

палівы, бітумы, звадкаваныя газы

Сайт

naftan.by

Вытворчае аб’яднанне «Нафтан», Наваполацкі нафатаперапрацоўчы завод, ААТ «Нафтан» — найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод Беларусі, пабудаваны ў 1963 г. у Наваполацку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ААТ "Нафтан" створана ў 1992 г. на базе Полацкага нафтаперапрацоўчага завода (пабудаваны ў 1958—63). Першае і самае буйное прадпрыемства свайго профілю на Беларусі. 3 1981 г. — вытворчае аб'яднанне «Нафтааргсінтэз». 3 2001 г. — сучасная назва.

З 2002 г. арганізаванае як акцыянернае таварыства; 99,8% акцый у дзяржаўнай уласнасці (2005). Аб’ём перапрацоўкі: 8,8 млн.т за год (2004)[1]; 24 млн.т за год (2007)[2]. Галоўныя пастаўшчыкі і партнёры: «Белнафтахім» праз даччыную кампанію «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Беларусьнафта», «Роснафта» і даччыныя кампаніі «Лукойл» (2004).

З 1999 г. праходзіць мадэрнізацыю; першая стадыя завершаная ў 1999—2004 г., планавыя тэрміны другой стадыі — 2006—2010 г. Вынікі першай стадыі дазволілі нарасціць ступень перапрацоўкі з 59 % (1997) да 71,6 % (2005) з прагназаваным паказчыкам 90 % у 2010 г.; з канца 2004 г. прадпрыемства выпускае дызельнае паліва з якасцю, адпаведнай Еўрастандарту; на 2008 г. планаваўся пачатак выпуску бензіну з якасцю, адпаведнай Еўра-4[Удакладніць!].

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Вырабляе аўтамабільны бензін, дызельнае, пячное і маторнае паліва, прадукцыю для хімічнай прамысловасці (бензол, талуол, параксілол) і інш. Вытворчасць разлічана на перапрацоўку 25 млн. тон нафты за год.

Больш за 70 % прадукцыі экспартуецца ў краіны Еўрасаюза. Прадпрыемства забяспечвае нафтапрадуктамі Рэспубліку Беларусь, а таксама краіны СНД і далёкага замежжа (Расію, Латвію, Літву, Эстонію, Украіну, Малдову, Казахстан, Чэхію, Польшчу, Германію, Францыю, Вялікабрытанію, Галандыю, Італію, Сірыю, Іран, ЗША і інш).

Спектр прадукцыі складае больш за 70 найменняў нафтахімічнай прадукцыі, уключаючы:

  • аўтамабільны бензін (АІ-95, АІ-98);
  • дызельнае паліва розных марак (у тым ліку дызельнае паліва Еўрапейскай якасці EN 590);
  • паліва для рэактыўных рухавікоў (РТ);
  • кацельнае паліва;
  • масла змазачныя шырокага асартыменту;
  • прысадкі і пакеты прысадак да масла;
  • нафтавыя растваральнікі ў шырокім асартыменце;
  • нафтавыя бітумы (будаўнічыя, дарожныя, дахавыя);
  • водарныя вуглевадароды высокай ступені чысціні (параксілола, артаксілол, псеўдакумол, бензол);
  • серная кіслата і іншыя нафтапрадукты

Сацыяльная інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе больш за 5 тыс. чалавек (2000). Мае Палац культуры і Палац воднага спорту, 2 бібліятэкі, паліклініку, санаторый-прафілакторый, базу адпачынку, дзіцячы лагер, 8 дашкольных устаноў і інш. Будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода абумовіла нараджэнне і развіццё Наваполацка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Рас. зам. энерг. палітыка…
  2. Ю. Годин. Союзное государство или коммерческий союз? // Наш современник, 2007, № 12.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Наваполацкае вытворчае аб'яднанне "Нафтан" // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 2000. – Т. 11. – С. 100.
  • Протас С. ААТ "Нафтан": мадэрнізацыя - шлях да сусветнага ўзроўню / С. Протас // Звязда. - 2010. - 2 верас. - С. 1, 4-5.
  • Расійская замежная энергетычная палітыка — Беларусь...

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]