Панскія сяляне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Продаж дваровай дзяўчыны на карціне мастака Мікалая Неўрава «Гандаль. Сцэна з прыгоннага побыту. З нядаўняга мінулага» (1866; Масква, Траццякоўская галерэя).

Па́нскія сяля́не[1], таксама паме́шчыцкія сяля́не (руск.: помещичьи крестьяне) — прыгонныя сяляне ў Расійскай імперыі, якія да рэформы 1861 года належалі дваранам-памешчыкам. Былі найбольш колькаснай катэгорыяй сялян у Расійскай імперыі, на 1859 год складалі 23 млн чалавек абодвух палоў. Былі найбольш бяспраўнай часткай сельскага насельніцтва, маглі быць прададзены, закладзены, падораны або абмяняны на любую рэч[1].

Як асобная катэгорыя сялянства памешчыцкія сяляне сфарміраваліся ў канцы XVI стагоддзя. У залежнасці ад таго, як памешчыцкія сяляне выконвалі павіннасці, яны падзяляліся на паншчынных, аброчных і дваровых. Пасля скасавання прыгоннага права перайшлі ў катэгорыю часоваабавязаных сялян.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Сосна У., с. 14.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]