Часоваабавязаныя сяляне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Часоваабавязаныя сяляне — катэгорыя былых прыватнаўласніцкіх (панскіх) сялян Расійскай імперыі, вызваленых ад прыгоннай залежнасці паводле «Палажэнняў» 19 лютага 1861 г., але не пераведзеных на выкуп. Тэрмін часоваабавязаных адносін дакладна не вызначаўся, іх спыненне цалкам залежала ад волі памешчыка. За карыстанне зямлёй часоваабавязаныя сяляне выконвалі аброк або паншчыну. Пад уплывам паўстання 1863 — 1864 гг. і масавага руху сялян супраць грабежніцкіх умоў сялянскай рэформы 1861 г. царскі ўрад законам ад 13 сакавіка 1863 г. увёў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губерняў, у латгальскіх і Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. Тут часоваабавязаныя сяляне з 13 мая 1863 г. пераводзіліся ў разрад т.зв. сялян-уласнікаў. 14 лістапада 1863 г. дзеянне гэтага ўказа пашырана на ўсю Віцебскую і Магілёўскую губерні, дзе абавязаныя адносіны спынены 13 студзеня 1864 г. Выкупныя плацяжы ва ўчіх 6 названых заходніх губернях павінны былі знізіцца на 20%, рэальна гэтае зніжэнне было больш значным. Катэгорыя часоваабавязаных сялян у Расійскай імперыі скасавана законам ад 9 студзеня 1882 г. , згодна з якім усе былыя панскія сяляне з пачатку 1883 г. пераводзілііся на абавязковы выкуп.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]