Парк дэ Прэнс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк дэ Прэнс
Арыгінальная назва фр.: Parc des Princes
Месцазнаходжанне Парыж, Францыя
Пабудаваны 1897
Адкрыты 18 ліпеня 1897
Архітэктар Ражэ Таібер[d] і Siavash Teimouri[d]
Уладальнік Мэрыя Парыжа
Хатняя каманда Пары Сен-Жэрмен
Умяшчальнасць 49 691
Сайт experience.psg.fr (фр.)
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Парк дэ Прэнс» (фр.: Parc des Princes — парк прынцаў) — футбольны стадыён у Парыжы (Францыя), які ўмяшчае 49 691 гледачоў. Хатняя арэна клуба «Пары Сен-Жэрмен».

Да 1998 года з'яўляўся таксама асноўным стадыёнам для гульняў зборнай Францыі, пакуль у прыгарадзе Парыжа Сен-Дэні спецыяльна да чэмпіянату свету 1998 не быў пабудаваны «Стад дэ Франс».

«Парк дэ Прэнс» прымаў у сябе два фіналы чэмпіянатаў Еўропы: 1960 і 1984 гадоў. На клубным узроўні прымаў тры фіналы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1956, 1975 і 1981) і два фіналы Кубка ўладальнікаў кубкаў1978 і 1995 гадах).

Акрамя футбольных, на стадыёне рэгулярна праходзілі рэгбійныя матчы, у тым ліку з удзелам зборнай Францыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]