Парламенцкія выбары ў Беларусі (1959)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
< 1955  Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка  1963 >
Выбары ў Вярхоўны Савет БССР
1 сакавіка 1959
Яўка выбаршчыкаў: 99,98 %
Партыя: Народны блок камуністаў і беспартыйных
Месцаў атрымана: 407
Галасоў:
(99,87 %)

Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР пятага склікання адбыліся 1 сакавіка 1959 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраныя 407 дэпутатаў.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 5 334 105 зарэгістраваных выбаршчыкаў (99,98 %). За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,92 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР пятага склікання былі абраныя 407 дэпутатаў, у тым ліку 225 працоўных і сялян (55,3 %), 149 жанчын (36,6 %). 278 дэпутатаў былі членамі або кандыдатамі ў члены КПБ. Сярод дэпутатаў былі 319 беларусаў, 69 рускіх, 13 украінцаў і 6 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей[1].

Зноскі

  1. Первая сессия Верховного Совета Белорусской ССР пятого созыва (7—9 апреля 1959 г.). Стенографический отчет. Мн., 1959.