Парламенцкія выбары ў Беларусі (1938)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка  1940 >
Выбары ў Вярхоўны Савет БССР
26 чэрвеня 1938
Яўка: 99,65 %
Партыя: Сталінскі блок камуністаў і беспартыйных
Месцаў атрымана: 273
Галасоў: 3 005 609
(99,19 %)

Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР першага склікання адбыліся 26 чэрвеня 1938 года на тэрыторыі БССР адначасова з выбарамі народных дэпутатаў РСФСР і на Украіне. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго на 3878 выбарчых участках былі абраныя 273 дэпутаты.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая канстытуцыя БССР 1937 года вызначыла выразныя адрозненні ў кампетэнцыі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіраўніцтва рэспублікі. Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады абвяшчаліся Вярхоўны Савет БССР і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР.

27 лютага 1938 года ЦВК БССР зацвярдзіў «Палажэнне аб выбарах у Вярхоўны Савет БССР», якое вызначала прынцыпы агульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Згодна з нормамі прадстаўніцтва Прэзідыум ЦВК БССР 21 красавіка 1938 года ўтварыў 273 выбарчыя акругі, прызначыў дату выбараў на 26 чэрвеня і вызначыў дату пачатка выбарчай кампаніі на 26 красавіка[1]. У спіс для галасавання ўключаўся толькі адзін кандыдат.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 3 030 148 з 3 040 710, ці 99,65 % зарэгістраваных выбаршчыкаў. За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,9 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання былі абраныя 273 дэпутаты: 103 працоўных (37,7 %), 103 сялян (37,7 %), 67 інтэлігентаў (24,5 %). 59 дэпутатаў былі занятыя ў сельскай гаспадарцы, 21 у прамысловасці і транспарце. 206 дэпутатаў былі членамі КП(б) Б. Сярод дэпутатаў былі 167 беларусаў, 75 рускіх, 20 яўрэяў, сем украінцаў і чатыры прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. Узрост 180 дэпутатаў не перавышаў 35 год. У складзе дэпутатаў былі 67 жанчын, ці каля 25 % усяго Вярхоўнага Савета БССР[2].

Зноскі

  1. Сборник законов Белорусской Советской Социалистической Республики (СЗ БССР), 1938, № 8, С. 59, 61
  2. Первая сессия Верховного Совета БССР (25—28 июля 1938 г.). Стенографический отчет. Мн., 1938. С 32—38