Парламенцкія выбары ў Беларусі (1955)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
< 1951  Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка  1959 >
Выбары ў Вярхоўны Савет БССР
27 лютага 1955
Яўка выбаршчыкаў: 99,99 %
Партыя: Народны блок камуністаў і беспартыйных
Месцаў атрымана: 396
Галасоў:
(99,92 %)

Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР чацвёртага склікання адбыліся 27 лютага 1955 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраныя 396 дэпутатаў.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 99,99 % зарэгістраваных выбаршчыкаў. За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,92 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР чацвёртага склікання былі абраныя 396 дэпутатаў, у тым ліку 103 працоўных (26 %), 105 сялян (26,5 %), 188 партыйных, савецкіх работнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі (47,5 %). 300 дэпутатаў былі членамі або кандыдатамі ў члены КПБ. Сярод дэпутатаў былі 283 беларусы, 90 рускіх, 14 украінцаў і 9 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У Вярхоўны Савет былі абраныя 129 жанчын (32,58 %). 303 (76,5 %) абраныя дэпутаты Вярхоўнага Савета былі ўзнагароджаныя ордэнамі і медалямі СССР. Сярод іх быў 18 Герояў Савецкага Саюза і 8 Герояў Сацыялістычнай Працы[1].

Зноскі

  1. Первая сессия Верховного Совета Белорусской ССР четвёртого созыва (28—30 марта 1955 г.). Стенографический отчет. Мн., 1955. С. 17—20.