Парламенцкія выбары ў Беларусі (1980)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
< 1975  Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка  1985 >
Выбары ў Вярхоўны Савет БССР
24 лютага 1980
Яўка: 99,99 %
Партыя: Блок камуністаў і беспартыйных
Месцаў атрымана: 485
Галасоў: 6 693 895
(99,99 %)

Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР дзясятага склікання адбыліся 24 лютага 1980 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраныя 485 дэпутатаў.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 6 696 153 зарэгістраваных выбаршчыкаў (99,99 %). За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,99 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Супраць усіх было пададзена 2 254 (0,03 %) галасоў, несапраўднымі былі прызнаныя 4 бюлетэні. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР дзясятага склікання былі абраныя 485 дэпутатаў, у тым ліку 148 працоўных (30,5 %), 97 сялян (20 %). Сярод дэпутатаў налічвалася 180 жанчын (37,1 %), 89 (18,4 %) дэпутатаў былі маладзейшыя за 30 гадоў. 328 (67,6 %) дэпутатаў быў членамі або кандыдатамі ў члены КПБ, 71 (14,6 %) камсамольцамі. У параўнанні з папярэднім скліканнем склад дэпутатаў абнавіўся на 74,8 %[1].

Зноскі