Парламенцкія выбары ў Германіі (1969)
Выгляд
28 верасня 1969 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 86,7%▼0,1% | ||
![]() |
![]() |
![]() | |
Кандыдат: | Курт Георг Кісінгер | Вілі Брант | Вальтэр Шэель |
Партыя: | «ХДС/ХСС» | «СДПГ» | «СвДП» |
Глава партыі з: | 23 мая 1967 | 16 лютага 1964 | 29 студзеня 1968 |
Выбарчая акруга главы: | Вальдсхут | Берлін | Паўночны Рэйн-Вестфалія |
Галасоў: | 15 195 187 (46,1%) |
14 065 716 (42,7%) |
1 903 422 (5,8%) |
Змена долі галасоў: | ▼1,5% | ▲3,4% | ▼3,7% |
![]() Вынікі выбараў 1969 года. ХДС/ХСС: 250 СДПГ: 237 СвДП: 31 |

Выбары ў бундэстаг 1969 года — 6-я дэмакратычныя выбары ў ФРГ (Заходняй Германіі), якія адбыліся 28 верасня. На выбарах упершыню ў пасляваеннай гісторыі перамаглі сацыял-дэмакраты, а іх лідар Вілі Брант стаў 21 кастрычніка канцлерам. Сацыял-дэмакраты сфармавалі новы ўрад разам з СвДП. Нацыянал-дэмакратычная партыя, прадстаўленая на той момант у 7 з 10 ландтагах, за якую галасаваў пераважна пратэстны электарат, не змагла прайсці ў Бундэстаг, што прывяло да зацяжнога крызісу ў партыі і страты ёй сур’ёзнага палітычнага ўплыву (некаторае адраджэнне партыі адбылося толькі ў 2000-я гады).
Вынікі выбараў
[правіць | правіць зыходнік]Партыя | Лідар | Голас | % | Месца | Δ |
---|---|---|---|---|---|
СДПГ (SPD) | Вілі Брант | 14 065 716 | 42,7 % | 237 | ▲20 |
ХДС (CDU) | Людвіг Эрхард | 12 079 535 | 36,6 % | 193 | ▼1 |
ХСС (CSU) | 3 115 652 | 9,5% | 49 | ▬ | |
СвДП (FDP) | 1 903 422 | 5,8% | 30 | ▼ 19 | |
НДПГ (NPD) | 1 422 010 | 4,3% | 0 | ||
Іншыя | 1 186 449 | 3,6% | 0 | 0 |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вынікі выбараў на сайце ЦВК (англ.)