Парламенцкія выбары ў Германіі (1972)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
< 1969  Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990)  1976 >
Парламенцкія выбары ў Германіі (1972)
19 лістапада 1972
Яўка выбаршчыкаў: 91,1%4,4%
Willy Brandt01.jpg KAS-Barzel, Rainer-Bild-875-2 (cropped).jpg Walter Scheel 1971 (cropped).jpg
Кандыдат: Вілі Брант Райнер Барцэль Вальтэр Шэель
Партыя: «СДПГ» «ХДС/ХСС» «СвДП»
Глава партыі з: 16 лютага 1964 5 кастрычніка 1971 29 студзеня 1960
Выбарчая акруга главы: Паўночны Рэйн-Вестфалія[заўв 1] Падэрборн Паўночны Рэйн-Вестфалія
Галасоў: 17 175 169
(45,8%)
16 806 020
(44,9%)
3 129 982
(8,4%)
Змена дзелі галасоў: 3,1% 1,2% 2,4%
Bundestagswahl 1972 - Ergebnisse Wahlkreise.png
Вынікі выбараў 1972 года.
     СДПГ: 242
     ХДС/ХСС: 234
     СвДП: 42
  1. Выбары ў Бундэстаг не праводзіліся ў Заходнім Берліне, таму Брант быў абраны па лістах СДПГ у Паўночным Рэйне-Фестфаліі
Вілі Брант і Вальтэр Шэель абвяшчаюць аб сваёй перамозе на выбарах

Выбары ў бундэстаг 1972 года — 7-я дэмакратычныя выбары ў ФРГ (Заходняй Германіі), якія адбыліся 19 лістапада. Выбары прайшлі датэрмінова, паколькі кааліцыя СДПГ і СвДП страціла большасць у Бундэстагу: некалькі дэпутатаў пакінулі абедзве партыі ў знак нязгоды з «усходняй палітыкай» Бранта. Падчас перадвыбарнай кампаніі Вілі Брант падвяргаўся крытыцы з боку ХДС/ХСС за эканамічную і знешнепалітычную дзейнасць, і перш за ўсё за «ўсходнюю палітыку». У той жа час, у 1971 Брант атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Аднак на выбарах СДПГ атрымала перамогу, палепшыўшы свае вынікі ў параўнанні з мінулымі выбарамі. Яўка на выбарах склала 91,1%.

Вынікі выбараў[правіць | правіць зыходнік]

Склад Бундэстага 1972 года
Партыя Лідар Голас % Месца Δ
СДПГ (SPD) Вілі Брант 17 175 169 45,8 % 230 6
ХДС (CDU) Райнер Барцэль 13 190 837 35,2 % 177 16
ХСС (CSU) 3 615 183 9,6 % 48 1
СвДП (FDP) 3 129 982 8,4 % 41 11
Іншыя 348 579 0,9 % 0 0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]