Парламенцкія выбары ў Германіі (2021)
26 верасня 2021 года | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 76,6% ▲ 0,4% | ||
![]() |
![]() |
![]() | |
Кандыдат: | Олаф Шольц | Армін Лашэт | Аналена Бербак |
Партыя: | СДПГ | ХДС/ХСС | Зялёныя |
Глава партыі з: | 10 жніўня 2020 года[заўв 1] | 16 студзеня 2021 года | 27 студзеня 2018 года |
Мінулы вынік: | 20,5 % | 32,9 % | 8,9 % |
Мінулая колькасць месцаў: | 153 / 709 | 246 / 709 | 67 / 709 |
Месцаў атрымана: | 206 / 736 |
197 / 736 |
118 / 736 |
Сумарная колькасць месцаў: | 206 (▲53) | 197 (▼48) | (118 ▲51) |
Галасоў: | 11 955 434 (25,7%) |
11 178 298 (24,1 %) |
6 852 206 (14,8%) |
Змена долі галасоў: | ▲ 5,2% | ▼ 8,8% | ▲ 5,9% |
![]() |
![]() |
![]() | |
Кандыдат: | Крысціян Лінднер | Аліс Вайдэль Ціно Хрупала |
Янінэ Віслер Дзітмар Барч |
Партыя: | СвДП | АдГ | Левая |
Глава партыі з: | 7 снежня 2013 года | 24 мая 2021 года[заўв 2] 30 лістапада 2019 года | 27 лютага 2021 года 2 мая 2021 года[заўв 3] |
Мінулы вынік: | 10,7 % | 12,6 % | 9,2 % |
Мінулая колькасць месцаў: | 80 / 709 | 94 / 709 | 69 / 709 |
Месцаў атрымана: | 92 / 736 |
83 / 736 |
39 / 736 |
Сумарная колькасць месцаў: | 92 (▲12) | 83 (▼11) | 39 (▼30) |
Галасоў: | 5 319 952 (11,5%) |
4 803 902 (10,3%) |
2 270 906 (4,9%) |
Змена долі галасоў: | ▲ 0,8% | ▼ 2,3% | ▼ 4,3% |
![]() Вынікі выбараў па аднамандатных акругах: ХДС/ХСС: 143 (98/45) | |||
![]() Новы склад бундэстагу: ХДС/ХСС: 197 (152/45) |
Чарговыя парламенцкія выбары ў Германіі прайшлі 26 верасня 2021 года. Выбраныя па іх выніках дэпутаты Бундэстагу 20-га склікання абяруць новага федэральнага канцлера[1][2]. Першае пасяджэнне новага Бундэстагу можа адбыцца 26 кастрычніка[3].
Упершыню з 2005 года Ангела Меркель (ХДС / ХСС), якая займала пасаду кіраўніка германскага Кабміна на працягу 16 гадоў, не прэтэндуе на новы тэрмін[4][5].
Папярэднія выбары
[правіць | правіць зыходнік]Выбары 2017 года адбыліся пасля чатырохгадовай вялікай кааліцыі між партыямі ХДС/ХСС і СДПГ. Нягледзячы на тое, што ХДС/ХСС заставалася найбуйнейшай парламенцкай групай, яны разам з СДПГ панеслі значныя страты на выбарах. Лідар сацыял-дэмакратаў Марцін Шульц, прызнаючы нездавальняючыя вынікі выбараў пасля чатырох гадоў знаходжання ва ўрадзе (партыя атрымала найгоршыя з 1949 года вынікі[6]), абвясціў пра пераход партыі ў апазіцыю[7]. Паколькі кааліцыя ХДС/ХСС не магла супрацоўнічаць ні з АдГ, ні з Левымі з-за прынцыповых адрозненняў у ідэалогіях, адзіным магчымым варыянтам фарміравання ўрада была так званая Ямайская кааліцыя , якая складалася з ХДС/ХСС, СвДП і Зялёных[8][9][10]. Перамовы паміж партыямі працягваліся амаль пяць тыдняў, а 20 лістапада СвДП выйшла з перамоваў, паколькі не змагла вырашыць супярэчнасці, праблемы і канфлікты, якія існавалі паміж партыямі[11]. Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў партыі, якія ўвайшлі ў новы бундэстаг, сесці за стол перамоваў, каб пазбегнуць правядзення новых выбараў[12].
Сацыял-дэмакраты на чале з Марцінам Шульцам заявілі пра гатоўнасць прыняць удзел у перамовах па фарміраванні новага кааліцыйнага ўрада з ХДС/ХСС[13]. У снежні 2017 года партыйны з’езд СДПГ прагаласаваў за пачатак пробных перамоваў[14]. На партыйным кангрэсе ў студзені 2018 года большасцю галасоў дэлегаты партыі падтрымалі правядзенне кааліцыйных перамоваў[15]. 26 лютага ХДС падтрымала «вялікую кааліцыю» з сацыял-дэмакратамі[16]. Больш за 463 тыс. членаў СДПГ з 20 лютага да 2 сакавіка прагаласавалі за кааліцыйнае пагадненне з ХДС/ХСС, вынікі былі апублікаваныя 4 сакавіка[6]. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 78% дэпутатаў, з якіх 66% прагаласавалі за фармаванне новага кааліцыйнага ўрада[17]. 12 сакавіка 2018 года лідары партый ХДС, ХСС і СДПГ падпісалі пагадненне аб стварэнні кааліцыйнага ўрада[18]. 14 сакавіка 2018 года Бундэстаг абраў Меркель канцлерам, гэта яе чацвёрты тэрмін на дадзенай пасадзе. 364 члены Бундэстага прагаласавалі «за», 315 — «супраць», 9 устрымаліся, 4 галасы былі нядзеючымі, аднак галасоў было на 9 больш за 355 неабходных для большасці[19][20][21].
Быў сфарміраваны новы, чацвёрты ўрад Ангелы Меркель.
Асноўныя кандыдаты
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2021 года партыю ХДС узначаліў прэм’ер-міністр зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Армін Лашэт[22]. Аднак, пра гатоўнасць балатавацца на канцлерскую пасаду ад блоку ХДС/ХСС абвясцілі два кандыдаты — Лашэт, а таксама прэм’ер-міністр Баварыі і старшыня партыі Хрысціянска-сацыяльны саюз з 2019 года Маркус Зёдэр[23][24]. Традыцыйна кандыдатам ад блоку з’яўляецца лідар ХДС як старэйшай партыі, але Зёдэр больш папулярны ў краіне, чым Лашэт, і на фоне значнага падзення рэйтынгаў ХДС мог стаць лепшым кандыдатам[25][26]. Кандыдата на канцлерскую пасаду вызначаў ХДС[27], праўленне якога прыняла рашэнне аб вылучэнні Лашэта ў якасці кандыдата ў канцлеры ад блока ХДС-ХСС. За яго прагаласавала 77,5% савета партыі — 31 член, за Зёдэра — 9[28].
У жніўні 2020 года па прапанове сустаршыняў партыі Саскіі Эскен і Норберта Вальтэра-Бор’янса СДПГ намінавала віцэ-канцлера і міністра фінансаў Германіі з 2018 года Олафа Шольца[29]. У маі 2021 года на віртуальным з’ездзе дэлегаты партыі прынялі перадвыбарчую праграму і афіцыйна зацвердзілі яго ў якасці кандыдата на пасаду канцлера. За такое рашэнне прагаласавалі 96,2% дэлегатаў: 513 прагаласавалі «за», 20 — «супраць», 12 — устрымаліся[30].
У красавіку 2021 года партыя Саюз 90/Зялёныя абвясціла аб вылучэнні сустаршыні партыі Аналены Бербак кандыдатам у канцлеры[31]. На партыйным анлайн-з’ездзе ў чэрвені 2021 года Бербак была афіцыйна вылучана кандыдатам у канцлеры, прычым 678 з 688 дэлегатаў падтрымалі яе кандыдатуру. Партыйныя спісы разам з ёй узначаліў сустаршыня партыі Роберт Хабек[32].
Выбарчая сістэма
[правіць | правіць зыходнік]
У Германіі выкарыстоўваецца прапарцыйная выбарчая сістэма. Выбаршчыкі атрымліваюць па адным бюлетэні, але маюць два галасы: першы можа быць аддадзены за абранага кандыдата ў аднамандатнай акрузе, а другі — за партыйны спіс. Агулам Германія падзелена на 299 выбарчых акруг, кожная з якіх абірае простай большасцю галасоў свайго дэпутата ў Бундэстаг. Першым голасам (левая калонка) абіраюцца прамыя мандаты, якія складаюць палову колькасці дэпутатаў Бундэстага — 299 дэпутатаў з 598[33][34].
Другі голас (правая калонка) больш важны, паколькі ім выбаршчык абірае партыю, а не канкрэтную асобу. Ён вызначае, колькі месцаў атрымае кожная партыя. Вынікі гэтага галасавання маюць вырашальнае значэнне, паколькі яны вызначаюць адсотак месцаў у ніжнім парламенце, які, ў сваю чаргу, галасуе пры выбары канцлера. Парог складае 5%. Кожная партыя, прадстаўленая на выбарах, мае свой спіс у кожнай федэральнай зямлі. За гэтыя спісы выбаршчыкі галасуюць другім голасам. Сума гэтых другіх галасоў вырашае, якія партыі будуць прадстаўлены ў парламенце. У адносінах да сапраўдных (дзеючых) другіх галасоў вызначаецца доля дэпутацкіх мандатаў, якая прыпадае на тую ці іншую партыю. Затым ад агульных мандатаў адымаецца колькасць прамых, якія партыя ўжо атрымала, а астатнія месцы размяркоўваюцца паміж кандыдатамі ў партыйных спісах[33][35][34].
Ёсць таксама дадатковыя мандаты. Калі адна з партый па мажарытарнай сістэме атрымлівае больш месцаў, чым па прапарцыйнай, яна атрымлівае дадатковыя месцы ў Бундэстагу. Раней вялікія партыі мелі бонус большай колькасці парламентарыяў. Для захавання прапорцыі, атрыманай за дапамогай другіх галасоў, пачынаючы з 2013 года іншым партыям даюць дадатковыя мандаты, якія гэта кампенсуюць[33][36].
Апытанні
[правіць | правіць зыходнік]
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ) з невялікай перавагай перамагла на выбарах[37].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Шольц быў прадстаўлены як лідар спіса СДПГ 10 жніўня 2020 года, але не з’яўляецца старшынёй партыі.
- ↑ Вайдэль была абрана адной з двух лідараў спіса АдГ 24 мая 2021 года, але не з’яўляецца сустаршынёй партыі.
- ↑ Барч быў абраны адным з двух лідараў спіса «Левых» 2 мая 2021 года, але не з’яўляецца сустаршынёй партыі.
Зноскі
- ↑ Выбары ў Бундэстаг адбудуцца 26 верасня 2021 года (укр.). Deutsche Welle (9 снежня 2020). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Election to the 20th German Bundestag on 26 September 2021 (англ.). The Federal Returning Officer. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2021. Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ "Першае пасяджэнне новага Бундэстагу можа адбыцца 26 кастрычніка". Звязда. 2021-09-26. Праверана 2021-09-27.
- ↑ Меркель заявіла, што робіць у гэтым годзе свой апошні навагодні зварот (укр.). Інтэрфакс (31 снежня 2020). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Меркель заявіла, што на пяты прэм’ерскі тэрмін не пойдзе (укр.). Укрінфарм (4 чэрвеня 2020). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ а б У ФРГ сацыял-дэмакраты пачынаюць паштовае галасаванне аб «вялікай кааліцыі» (укр.). Deutsche Welle (20 лютага 2018). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі пойдзе ў апазіцыю — Марцін Шульц (укр.). Радыё Свабода (24 верасня 2018). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Замежная прэса: ці будзе «ямайская кааліцыя» ў Германіі? (укр.). BBC News (25 верасня 2017). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Выбары ў Германіі: пераломны момант у гісторыі краіны (укр.). НВ (25 верасня 2021). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ «Ямайка» ці ўрад меншасці: чым скончацца кааліцыйныя перамовы ў Германіі (укр.). Еўрапейская праўда (14 лістапада 2017).
- ↑ Лібералы выйшлі з перамоваў аб стварэнні кааліцыі ў Германіі (укр.). Укрінфарм (20 лістапада 2017). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Штайнмаер заклікаў да перамоваў аб фарміраванні ўрада (укр.). Deutsche Welle (20 лістапада 2017). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Сацыял-дэмакраты Германіі гатовыя весці перамовы аб кааліцыі (укр.). Еўрапейская праўда (24 лістапада 2017). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ СДПГ пераабрала Шульца лідарам і падтрымала перамовы аб стварэнні ўрада (укр.). Укрінфарм. Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ З’езд СДПГ прагаласаваў за перамовы з ХДС/ХСС аб кааліцыйным урадзе (укр.). Інтэрфакс-Украіна (21 студзеня 2018). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Партыя Меркель падтрымала «вялікую кааліцыю» з сацыял-дэмакратамі (укр.). Еўрапейская праўда (26 лютага 2021). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Нямецкія сацыял-дэмакраты пагадзіліся на «вялікую кааліцыю» з Меркель (укр.). Еўрапейская праўда (4 сакавіка 2021). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Нямецкія кансерватары і сацыял-дэмакраты падпісалі кааліцыйнае пагадненне (укр.). Deutsche Welle (12 сакавіка 2018). Праверана 25 сакавіка 2018.
- ↑ Бундэстаг чацвёрты раз абраў Ангелу Меркель канцлерам Германіі (укр.). Deutsche Welle (14 сакавіка 2018). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Бундэстаг прагаласаваў за Меркель-канцлера (укр.). Укрінфарм (14 сакавіка 2018). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Меркель чацвёрты раз стала канцлерам Германіі (укр.). Радыё Свабода (14 сакавіка 2018). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Армін Лашэт узначаліў ХДС. Але ці стане ён канцлерам Германіі? (укр.). BBC News (16 студзеня 2021). Праверана 27 жніўня 2021.
- ↑ Выбары ў Германіі: ісці ў канцлеры ад кансерватараў гатовыя два палітыкі (укр.). Deutsche Welle (11 красавіка 2021). Праверана 27 жніўня 2021.
- ↑ У Германіі два палітыкі ад кансерватараў гатовыя змагацца за посаду канцлера (укр.). РБК-Украіна (11 красавіка 2021). Праверана 27 жніўня 2021.
- ↑ Зёдэр супраць Лашэта. Хто стане кандыдатам у канцлеры ад партыі Меркель? (укр.). Левы бераг (15 красавіка 2021). Праверана 27 жніўня 2021.
- ↑ У Германіі ХДС-ХСС дагэтуль не дамовіліся аб сумесным кандыдаце на пасаду канцлера (укр.). Еўрапейская праўда (19 красавіка 2021). Праверана 27 жніўня 2021.
- ↑ Кандыдата на пасаду канцлера ФРГ будзе вызначаць Хрысціянска-дэмакратычны саюз (укр.). Deutsche Welle (19 красавіка 2021). Праверана 28 жніўня 2021.
- ↑ Праўленне партыі Меркель вызначылася з кандыдатам у канцлеры Германіі (укр.). Еўрапейская праўда (20 красавіка 2021). Праверана 28 жніўня 2021.
- ↑ Нямецкія сацыял-дэмакраты вызначыліся з кандыдатам у канцлеры (укр.). Deutsche Welle (10 жніўня 2021). Праверана 28 жніўня 2021.
- ↑ Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі вызначылася з кандыдатам у канцлеры ФРГ (укр.). Укрінфарм (9 мая 2021). Праверана 28 мая 2021.
- ↑ Аналена Бербак павядзе Зялёных на выбары ў Бундэстаг (укр.). Deutsche Welle (19 красавіка 2021). Праверана 28 жніўня 2021.
- ↑ Нямецкія «Зялёныя» афіцыйна вылучылі Бербак кандыдаткай у канцлеры (укр.). Украінская праўда (12 чэрвеня 2021). Праверана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ а б в Для чаго нямецкаму выбаршчыку два галасы: як абіраюць дэпутатаў Бундэстага (укр.). Deutsche Welle (24 верасня 2019). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ а б Як адбываецца галасаванне? (укр.). Deutsche Welle (3 кастрычніка 2013).
- ↑ Пазбегнуць Бундэстага памеру XXL: у Германіі хочуць рэфармаваць выбарчую сістэму (укр.). Еўрапейская праўда (26 жніўня 2020). Праверана 25 жніўня 2021.
- ↑ Выбары ў Германіі: усё, што трэба ведаць аб галасаванні ў ФРГ (16.09.2021) (укр.). Deutsche Welle (16 верасня 2021). Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ "Сацыял-дэмакраты перамаглі на парламенцкіх выбарах у Германіі". БелТА. 2021-09-26. Праверана 2021-09-27.