Партугальская каралеўская бібліятэка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Партугальская каралеўская бібліятэка
Будынак бібліятэкі
Будынак бібліятэкі
Месцазнаходжанне

Flag of Brazil.svg Бразілія, Рыа-дэ-Жанэйра, rua Luís de Camões 30

Заснавана

14 мая 1837 года

Збор
Памер збору

350 тысяч адзінак захоўвання

Іншая інфармацыя
Дырэктар

Antonio Gomes da Costa

Вэб-сайт

http://www.realgabinete.com.br

Партугальская каралеўская бібліятэка (парт.: Real Gabinete Português de Leitura) — бібліятэка, размешчаная ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія.

За свае заслугі бібліятэка неаднаразова ўзнагароджвалася ордэнамі. Яе будынак з-за свайго знешняга і ўнутранага ўбрання з'яўляецца адной з гарадскіх славутасцей і неаднаразова з'яўляўся ў розных фільмах. Часопісам Time у 2014 годзе яна была названа чацвёртай па прыгажосці сярод бібліятэк свету[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка была заснавана ў 1837 годзе групай з 43 палітычных эмігрантаў з Партугаліі для папулярызацыі партугальскай культуры ў сталіцы Бразільскай імперыі. З 1900 года стала публічнай.

Будынак бібліятэкі быў спраектавана ў стылі новага мануэліна партугальскім архітэктарам Рафаэлем да Сільва-і-Каштру і будавалася з 1880 па 1887 год[2]. Бразільскі імператар Педру II заклаў першы камень у падмурак будынка 10 чэрвеня 1880 года, а яго дачка, прынцэса Ізабела Бразільская разам са сваім мужам урачыста адкрыла бібліятэку 10 верасня 1887 года.

Фасад будынка быў створаны па вобразу кляштара еранімітаў у Лісабоне і дастаўлены ў Рыа-дэ-Жанэйра караблём. Статуі паказваюць Педру Кабрала, Луіса дэ Камоэнса, Генрыха Мараплаўца і Васка да Гаму. Барэльефы паказваюць Фернана Лопіша, Жыля Вісентэ, Аляксандра Геркулана і Жуана дэ Алмейда. Інтэр'ер чытальнай залы таксама выкананы ў неамануэлісцкім стылі, уключаючы кніжныя паліцы, кандэлябр і вітражную столю.

Гісторыя Бразільскай акадэміі літаратуры таксама звязана з бібліятэкай, бо тут праводзіліся яе першыя пасяджэнні пад старшынствам Машаду дэ Асіса.

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка валодае самым вялікім зборам твораў на партугальскай мове па-за межамі Партугаліі. Фонды, якія налічваюць каля 350 тысяч адзінак захоўвання, уключаючы першае выданне «Лузіядаў» Камоэнса, рукапіс адной з камедый Машаду дэ Асіса і г.д. Штогод у бібліятэку паступае каля шасці тысяч тамоў з Партугаліі. Таксама тут можна знайсці калекцыю твораў Жазэ Мальёа і іншых мастакоў.

Бібліятэка выпускае часопіс «Convergência Lusíada» і праводзіць для студэнтаў універсітэтаў курсы партугальскай мовы, літаратуры, гісторыі, антрапалогіі і мастацтва.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт бібліятэкі (парт.) 

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.