Педру Алварыш Кабрал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Педру Алварыш Кабрал
парт.: Pedro Álvares Cabral
З гравюры пачатку XIX стагоддзя. Прыжыццёвых партрэтаў Кабрала не захавалася.[1]
З гравюры пачатку XIX стагоддзя. Прыжыццёвых партрэтаў Кабрала не захавалася.[1]
Род дзейнасці: мараплавец
Дата нараджэння: 1467 ці 1468
Месца нараджэння: Бельмонтэ
Грамадзянства: партугалец
Падданства: Партугалія
Дата смерці: 1520 (паміж 51 і 53 гадамі)
Месца смерці: Сантарэн
Бацька: Фернан Кабрал[2]
Маці: Ізабел Гавея
Жонка: Isabel de Castro[d]
Дзеці: парт.: Fernão Álvares Cabral
парт.: António Cabral
парт.: Catarina de Castro
парт.: Guiomar de Castro
парт.: Isabel
парт.: Leonor
Аўтограф: Pedro Álvares Cabral signature.svg
Педру Алварыш Кабрал на Вікісховішчы

Педру Алварыш Кабрал (1467 ці 1468, Бельмонтэ - каля 1520, Сантарэн) — партугальскі мараплавец, якому належыць адкрыццё Бразіліі.

Адкрыццё Бразіліі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхетнай партугальскай сям'і. Пасля ўдалага вяртання Васка да Гама быў пасланы ў Індыю каралём Мануэлам I у якасці адмірала 2-га партугальскага флоту, які складаўся з 13 караблёў і 1200 чалавек экіпажа.

Адплыў 9 сакавіка 1500 года з Лісабона, але, каб пазбегнуць зацішша на афрыканскім беразе, узяў больш заходні кірунак і праз месяц апынуўся ля берага Паўднёвай Амерыкі, цяпер бразільскага. 24 красавіка ён высадзіўся і назваў берагавую паласу Terra da Vera Cruz, абвясціўшы яе валоданнем Партугаліі.

Усведамляючы значэнне зробленага ім адкрыцця, Кабрал накіраваў у Лісабон аднаго з капітанаў, Гаспара дэ Лемуша, са знакамітым пасланнем каралю, якое напісаў яго сакратар Перу Ваш дэ Камін'я. Праз некалькі месяцаў кароль адправіў у Вера-Круш 3 каравелы пад камандаваннем адмірала Куэлью. Кабрал між тым аднавіў плаванне ў Індыю.

Зноскі

  1. Bueno (1998), p. 35.
  2. Кабрал, Педру Алвариш. Монеты мира. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 4 красавіка 2012.