Партызанская брыгада «Жалязняк» (В. І. Шаруда)
Партызанская брыгада «Жалязняк» | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Гомельскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 964 партызаны (24.11.1943) |
Дыслакацыя | Жлобінскі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Васіль Ільіч Шаруда |
Партызанская брыгада «Жалязняк» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Жалязняк» (арганізаванага ў маі 1943). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Жлобінскага раёна. 25 лістапада 1943 года брыгада (964 партызаны, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- 116-ы партызанскі атрад;
- 117-ы партызанскі атрад;
- 119-ы партызанскі атрад.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Васільевіч Злынаў
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Піменавчі Завадоўкін
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны наносілі ўдары на чыгунках Жлобін — Гомель, Жлобін — Калінкавічы, на шашэйных і грунтавых дарогах. У жніўні і верасні 1943 года падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек У ліпені — жніўні 1943 года падарвалі альбо пашкодзілі 11 мастоў, 56 аўтамашын, разбілі 5 нямецкіх апорных пунктаў. У баях захапілі 22 кулямёты, 4 мінамёты, каля 150 вінтовак. З атрадам «Смерць фашызму» разбілі гарнізоны ў вёсках Мормаль, Таўстыкі, Верхняя Алба, Радуша, паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Лукі і Сцяпы, на станцыі Красны Бераг, з 108-м атрадам імя Р. І. Катоўскага — гарнізон у вёсцы Замен-Рыння Жлобінскага раёна. Разам з іншымі атрадамі вялі баі супраць карных экспедыцый каля вёсак Петрыцкае Брагінскага, Лазараўка, Пружынішчы, Прыстань Акцябрскага, Антонаўка, Кароткавічы, Майскае Жлобінскага раёнаў. У кастрычніку 1943 года абаранялі партызанскую зону ў межах вёсак Задзярэеўка, Шолкавічы, Чарнейкі і Сведскае Васілевіцкага раёна. У лістападзе 1943 года з брыгадай імя П. К. Панамарэнкі і 108-м атрадам імя Р. І. Катоўскага перарэзалі дарогу Горваль — Шацілкі, напалі на апорны пункт у вёсцы Горваль, захапілі больш за 100 аўтамашын (Горвальская аперацыя).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.