Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (Ф. С. Харланаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
Гады існавання 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 935 партызан (1.7.1944)
Дыслакацыя Халопеніцкі, Барысаўскі, Крупскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Ф. С. Харланаў

Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкіпартызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года на базе атрадаў «За Радзіму» (раней «Стары», арганізаваны ў чэрвені 1942 года), «Гвардзеец» (арганізаваны ў чэрвені 1942 года), імя Варашылава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Халопеніцкага, Барысаўскага, Крупскага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (935 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад «За Радзіму»;
  • атрад «Гвардзеец»;
  • атрад імя Варашылава;
  • атрад імя Ватуціна.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. С. Баранаў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны правялі 53 дыверсіі на чыгунках ОршаБарысаў, ВілейкаПолацк. У «рэйкавай вайне» знішчылі 1457 м рэек. Спалілі 7 нямецкіх складоў з гаручым, боепрыпасамі, харчовымі прадуктамі, аўтагараж. Разбілі гарнізоны ў вёсках Навасёлкі (жнівень 1943), Бродаўка (красавік 1944) Барысаўскага раёна, нападалі на гарнізоны ў вёсцы Красналукі Халопеніцкага раёна (студзень 1943, разам з брыгадай імя Кірава), Кішчына Слабада (сакавік 1944), Зачысце (сакавік 1944) Барысаўскага раёна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]