Партызаны (Рагачоўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Партызаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Сіпораўка
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
2339
Аўтамабільны код
3
Партызаны на карце Беларусі ±
Партызаны (Рагачоўскі раён) (Беларусь)
Партызаны (Рагачоўскі раён)
Партызаны (Рагачоўскі раён) (Гомельская вобласць)
Партызаны (Рагачоўскі раён)

Партыза́ны[1] (трансліт.: Partyzany, руск.: Партизаны, да 30 ліпеня 1964 года Сіпо́раўка) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.

Вакол лес.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 23 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі МагілёўЖлобін), 96 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Каля вёскі бярэ пачатак рака Струменка (прыток ракі Днепр).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Рагачоў — Доўск. Планіроўка складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы з 2 завулкамі, да якой з поўначы далучаецца кароткая прамалінейная вуліца, якая перакрыжоўваецца другой кароткай прамалінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1850 годзе ў складзе памесця памешчыка Янткевіча. Па рэвізіі 1858 года цэнтр памесця, уладанне памешчыка Д. П. Турчэнінава. У вёсках Сіпораўка, Свержань, Серабранка і Янаўка гэты памешчык валодаў у 1872 годзе 3854 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі і 3 млынамі. З 1880 года дзейнічала хлебазапасная крама, і з 1889 года бровар. У 1909 годзе 408 дзесяцін зямлі. Непадалёк было аднайменнае памесце, якое належала двараніну Эрдману, 2820 дзесяцін зямлі. У 1910 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным сялянскім доме.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў снежні 1942 года ва ўрочышчы Свержанская лясная дача, у 1 км на захад ад вёскі, быў створаны партызанскі атрад на аснове арганізацыйнай групы І. М. Дзікана-С. М. Белых. Карнікі ў 1943 годзе спалілі 13 двароў, забілі 5 жыхароў. 20 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе эксперыментальнай базы «Доўск» (цэнтр — вёска Доўск).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 год — 18 двароў, 113 жыхароў.
  • 1909 год — 55 двароў, 409 жыхароў; у памесце 3 двары, 5 жыхароў.
  • 1959 год — 194 жыхара (паводле перапісу).
  • 1999 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]