Шахры-Сухтэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
*
Shahr-i Sokhta**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА
Краіна  Іран
Тып
Крытэрыі ii, iii, iv
Спасылка 1456
Рэгіён*** Аб'екты Юнэска ў Азіі
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2014  (38 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Шахры-Сухтэ (перс.: شهو صوذته літаральна — «спалены горад»)— археалагічны помнік, які з'яўляецца астаткамі гарадскога паселішча бронзавага века, што належыць да гільмендскай культуры. Выяўлены ў астане Сістан і Балучыстан на беразе ракі Гільменд у дарогі ЗахеданЗаболь. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКАShahr-i Sokhta (Islamic Republic of Iran) (англ.)..

Раскопкі[правіць | правіць зыходнік]

Займаючы плошчу ў 151 гектар, Шахры-Сухтэ адносіўся да буйнейшых гарадоў існаваўшых на заранку чалавечай цывілізацыі. Горад узнік каля 3200 г. да н. э., прайшоў у сваім развіцці чатыры стадыі і быў спалены тры разы да таго, як быў канчаткова пакінуты ў 2100 г да н. э. Астаткі горада былі знойдзены ў 1967 г. З 1970 г. Тут пастаянна праводзяць раскопкі каманды іранскіх і італьянскіх археолагаў, перядычна публікуюццца паведамленні аб усё новых адкрыццях[1].

Знаходкі[правіць | правіць зыходнік]

Кубак з «анімаванымі» выявамі
  • У снежні 2006 г. археолагі знайшлі тут самы старажытны пратэз вочнага яблыка[1], дыяметрам трохі болей за 2,5 см. Ён зроблены з вельмі лёгкага матэрыяла, верагодна бітумнай пасты. Паверхня штучнага вока пакрыта тонкім слоям золата, у цэнтры яго выгравіравана акружнасць (якая адлюстроўвае радужную абалонку вока) с залатымі лініямі, якія разыходзяцца ў выглядзе прамянёў. Жаночыя астанкі, каля якіх знайшлі штучнае вока, мелі рост 1,82 м — трохі вышэй чым у сярэдняй жанчыны таго часу. З абодвух бакоў у штучным воку былі прасверлены тонкія дзіркі, праз якія працягвалася залатаы дрот, пры дапамозе якога вока замацоўвалася ў вачніцы. Шкілет датуецца перыядам каля 2900—2800 гг. да н. э.[2]
  • У ходзе раскопак былі знойдзены найбольш старажытныя прыналежнасці для трыктрака, ігральная косць і насенне кмену разам са шматлікімі металічнымі рэчамі (сярод якіх прысутнічае шлак і абломкі катла).
  • Сярод іншых цікавых аб'ектаў, знойдзеных падчас раскопак — чалавечы чэрап са слядамі трэпанацыі і кубак з неабпаленай гліны з выявамі, якія можна вытлумачыць як ранні ўзор анімацыі[3].

Роля жанчын[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг палеаантраполаагаў лічаць, што жанчыны-маці ігралі важную сацыяльную і фінансавую ролю ў Шахры-Сухтэ. У пахаваннях шэрага жанчын, датуемых каля 5000 гадоў, знойдзены разныя ўпрыгожванні, зробленыя з рачной галькі, якія, як лічцца, належалі толькі паважаным грамадзянам горада. Магчыма, жанчыны выкарыстоўвалі гэтыя ўпрыгожванні для прыкладання пячатак на важныя дакументы, альбо проста дэманстравалі выявы, для падкрэслівання свайго высокага статуса ў грамадстве.

Зубы як прылада працы[правіць | правіць зыходнік]

Палеаантрапалагічныя даследаванні 40 зубоў, знойдзеных падчас раскопак некропаля Шахры-Сухтэ, паказваюць, што жыхары горада выкарыстоўвалі іх як прыладу працы пры лозапляценні (для выраба карзінаў, дываноў, плецянага абутку і іншых падобных рэчаў). Сляды падобнага зносу зубоў адзначаны як для мужчынскіх, так і для жаночых астанкаў. Магчыма, лозапляценне было адным з важнейшых рамёстваў горада.

Культурныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Прычыны ўзвышэння і заняпаду Шахры-Сухтэ пакуль застаюцца нявызначанымі. Асабліва вартым увагі з'яўляецца культурная неадпаведнасць узроўня развіцця горада ўзроўням суседніх цывілізацый, што ўскладняе рашэнне пытання аб яе папярэдніках. У любым выпадку, гэта сведчыць аб незалежнасці развіцця дадзенай цывілізацыі ад тых, што існавалі ў Месапатаміі.

Жыхары Шахры-Сухтэ валодалі навыкамі як земляробства так і рамёстваў на дастаткова высокім узроўні. Пры гэтым да гэтага часа пры раскопках не знойдзена ніякай зброі, што сведчыць аб мірным характары дадзенай цывілізацыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]