Капліца Дзор-Дзора
Капліца | |
Дзор-Дзорская капліца Дзевы Марыі | |
---|---|
арм.: Ծոր Ծորի Սուրբ Աստվածածնի մատուռ | |
![]() Капліца Дзор-Дзора на беразе вадасховішча на рацэ Зангмар | |
39°11′16″ пн. ш. 44°25′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Шахрэстан | Маку (Заходні Азербайджан, Іран) |
Канфесія | Армянская апостальская царква |
Архітэктурны стыль | Ilkhanid architecture[d] і армянская архітэктура |
Дата заснавання | IX стагоддзе |
Будаўніцтва | IX—X стагоддзі |
![]() |
Дзор-Дзорская капліца Дзевы Марыі (арм.: Ծոր Ծորի Սուրբ Աստվածածնի մատուռ) — храм колішняга армянскага манастыра, размешчанага ў шахрэстане Маку (правінцыя Заходні Азербайджан, Іран) на рацэ Зангмар каля вёскі Барун.
Росквіт манастыра прыйшоўся на 14 ст. Пазней, у пачатку 17 ст., калі шах Абас I вырашыў перасяліць мясцовых армян, манастыр быў закінуты і разбураны.
Капліца Багародзіцы — адзінае збудаванне манастыра, якое засталося стаяць па сёння.
Канструкцыя капліцы (крыж, увянчаны ў цэнтры купалам на барабане) узыходзіць да 9—14 стст.
Па дамоўленасці з Армянскай апостальскай царквой, будынак быў перанесены на 600 метраў іранскімі ўладамі ў 1987—1988. На рацэ Зангмар планавалася пабудаваць дамбу, і перанос быў патрэбен каб пазбегнуць затаплення храма ў зробленым вадасховішчы.
Капліца была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад 6 ліпеня 2008 года, разам з манастырамі Св. Фадзея і Св. Стэфана.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Дзор-Дзора
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1262 рус. • англ. • фр. |