Альба (Нясвіжскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасёлак Альба)
Пасёлак
Альба
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 266 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1770
Паштовыя індэксы
222603
Аўтамабільны код
5
СААТА
6242835006
Альба на карце Беларусі ±
Альба (Нясвіжскі раён) (Беларусь)
Альба (Нясвіжскі раён)
Альба (Нясвіжскі раён) (Мінская вобласць)
Альба (Нясвіжскі раён)

А́льба[1] (трансліт.: Aĺba, руск.: Альба) — пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нясвіжскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад Нясвіжа, на рацэ Уша (прыток Нёмана). На месцы пасёлка раней існавалі маёнтак і вёска Альба (апошняя ўключана ў межы Нясвіжа ў 1978 годзе).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома, што ў 1587 годзе Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка атрымаў 4 валокі зямлі «ў тым месцы, дзе цяпер Альба стаіць». У канцы XVI ст. на паўднёвай ускраіне Нясвіжа, на правым беразе Ушы паводле яго загаду быў закладзены паркавы комплекс Альба па тыпу італьянскіх загарадных віл і паркаў. Гэта была рэзідэнцыя ўладальнікаў горада для летняга адпачынку і палявання.

З 1901 года на месцы сучаснага пасёлка працаваў спіртзавод «Альба», меўся вадзяны млын.

З 1954 года пасёлак спіртзавода ў складзе Нясвіжскага сельсавета. У 1961 годзе на базе спіртзавода створаны завод кармавога біяміцыну. У 1975 годзе пабудаваны новы корпус прадпрыемства. Да 22 снежня 1998 года пасёлак меў назву Біязавод[2]. Цягам часу завод асвоіў выпуск новых відаў прадукцыі, у 1991-92 гг. атрымаў назву «Завод медыцынскіх прэпаратаў». З 2011 года ААТ «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1998 год — 341 чал., 152 гаспадаркі.
  • 2011 год — 367 чал., 151 гаспадарка.
  • 2012 год — 322 чал., 148 гаспадарак.
  • 2019 год — 266 чал.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Га́льба
  2. Пералік змененых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]