Ганна Уладзіміраўна Арашонкава
| Ганна Уладзіміраўна Арашонкава | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 21 лістапада 1928 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 снежня 2008 (80 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | вучоная |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Ганна Уладзіміраўна Арашонкава (21 лістапада 1928, Альба — 5 снежня 2008, Мінск) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў маёнтку Альба (цяпер Нясвіжскі раён Мінскай вобласці, Беларусь). Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1953 годзе. З 1956 года ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. У 1963—1967 года ў Мінскім педагагічным інстытуце[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследавала сучасную беларускую мову і культуру мовы, лексікаграфію, дыялекталогію. Суаўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (кнігі 1-2, 1968-69; Дзяржаўная прэмія СССР 1971), «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (выпуск 1, 1988); Беларуская граматыка" (частка 1, 1985), «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) і «Кароткі слоўнік беларускай мовы» (1994, абодва з В. П. Лемцюговай); «Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) за ўдзел у комплексе прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 456.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 159. — 727 с. — 10 000 экз.
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы СССР