Засценак (Хойніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Засценак
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1795 год
СААТА
3254804021
Засценак на карце Беларусі ±
Засценак (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Засценак (Хойніцкі раён)
Засценак (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Засценак (Хойніцкі раён)

Засце́нак[1] (трансліт.: Zascienak, руск.: Застенок) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Алексіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб уласны роду Абуховічаў (паводле апісання К. Нясецкага).
Засценак, Глінішча і Алексічы на карце А. К. Фіцінгофа. 1846 г.

У крыніцы, заснаванай на звестках рэвізіі 1795 года, сказана, што сяло Абухаўшчына і хутар Засценак належалі панам Абуховічам, «но ныне у Яна Оскирки по декрету[A]»[2].

У 1845 годзе ў маёнтку Засценак пачала працаваць вінакурня[3]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 10 жыхароў двара Засценак былі парафіянамі Юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі[4].

У парэформенны перыяд Засценак належаў да Юравіцкай воласці. На 1866 год 7 жыхароў двара Засценак названыя парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[5]. У 1876 годзе прыкладна з 1800 дзесяцін угоддзяў на ворыва прыпадала ўсяго 12 дз.; на адкорме стаяла больш як 40 галоў жывёлы[6]. Паводле спісу землеўладальнікаў Мінскай губерні, у 1889 годзе двор Засценак з 1795 дзесяцінамі ўгоддзяў належаў Альфрэду, сыну Каятана, Абуховічу[7]. У 1903 годзе вінакурня ў Засценку таго ж уладальніка сіламі 8 рабочых мела гадавую вытворчасць спірту на 12 400 рублёў, перарабляла 31 050 пудоў бульбы на 5 782 рублі, зялёнага соладу 2 250 пудоў[3].

На 1909 год у аднадворным фальварку Засценак Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета было 16 жыхароў[8]. У даведніку 1910 года сказана, што вінакурня ў Засценку Альфрэда Абуховіча заснаваная ў 1868 годзе[B], спірту сіламі 7 рабочых вырабляла 12 000 вёдраў на 8 000 руб.[9] На 1912 год дадалася яшчэ звестка пра конны рухавік ды гадавы аб'ём на 11 110 руб.[10]

Згодна з матэрыяламі скразнога абследавання прыватнаўласніцкіх гаспадарак Юравіцкай воласці, у 1916 годзе маёнткам Засценак, гаспадарча звязаным з яго ж фальваркам Абухаўшчына, валодаў Станіслаў, сын Альфрэда[C], Абуховіч. Сям'я гаспадара складалася з 9 чалавек – 3 мужчын (усе работнікі)[E], 6 жанчын (3 работніцы). 1 мужчына на службе, 6 мужчын-работнікаў, з якіх 1 бежанец (вайна), 12 жанчын, з іх 4 работніцы. Усяго ў фальварку – 28 чалавек[11].

У 1917 годзе – 3 двары, 20 жыхароў, 153 дзесяціны зямлі. 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. засценак у складзе Юравіцкай воласці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[12].

Засценак, Тунеўшчына, Глінішча, Алексічы, Багуславец на карце 1924 г.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Юравіцкая воласць Рэчыцкага павета ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Пры землеўпарадкаванні былога маёнтка ў 1920-я гады былі створаны сад Засценак і аднайменны саўгас.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года хутар Засценак з 6 гаспадаркамі і 30 жыхарамі — у Глінішчанскім сельсавеце Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі, 10 лістапада 1927 года — у Алексіцкім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 года Засценак у складзе Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Засценку было 20 двароў з 79 жыхарамі. У вайну акупанты спалілі пасёлак[13].

З 8 студзеня 1954 года Засценак — у складзе Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў пасёлку 92, у 1970 годзе — 53 жыхары.

Ліквідаваны 20 верасня 2011 года[14].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Элементы дэкора труны Альфрэда Абуховіча.
Фрагменты дэкора труны.
  1. На той час дэкрэт ужо састарэў, бо і ўласныя добры стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі былі забраныя ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстанні 1794 года.
  2. Гэта супярэчыць звестцы даведніка 1903 г. (1845), перавыданнем якога з'яўляецца даведнік 2010 г.
  3. Спачыў 1 ліпеня 1913 г. у 67-гадовым узросце. Пахаваны ў склепе на могілках паблізу двара Глінішча Эміля Аскеркі.
  4. У тым сяле Абуховічы стала не жылі. У Астраглядаўскім парафіяльным касцёле Вацлаў быў ахрышчаны.
  5. Які лёс мог напаткаць людзей з гэтага працавітага сямейства, засведчыў наступны запіс:
    Обухович Вацлав Альфре[дович] (1892)

    Дата рождения: 1892 г. Место рождения: с. Острогляды[D], Микуличская волость, Речицкий уезд, Минская губерния. Пол: мужчина. Национальность: поляк. Образование: низшее. Место проживания: Брестская обл., Кобринский, Шеметовка. Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 24.02.40, Плесецкий р-н, Островский. Осв. со спецпоселения по амнистии 05.09.1941. Источники данных: БД "Жертвы политического террора в СССР". База данных "Польские спецпереселенцы в Архангельской обл."

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
  3. а б Список фабрик и заводов европейской России. – С.-Петербург, 1903. С. 577
  4. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 379
  5. Подробные ведомости приходов римско-католического исповедания по Речицкому уезду Минской губернии. 1866 г.: НГАБ. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 1816. А. 404
  6. Памяць. Калінкавіцкі раён. — Мінск, 1999. С. 90
  7. Список землевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 372
  8. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 73
  9. Список фабрик и заводов России 1910 г. / 2-е изд. – Москва, 1910. С. 515
  10. Список фабрик и заводов Российской империи. / Под ред. В. Е. Варзара. – С.-Петербург, 1912. Гр. XIб. С. 196
  11. НГАБ у Менску. Ф. 325. Воп. 2. Спр. 474. А. 20
  12. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  13. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 499
  14. «Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 сентября 2011 г. № 68 Архівавана 7 лістапада 2017. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]