Люткава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Люткава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
11
Насельніцтва
18 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Люткава на карце Беларусі ±
Люткава (Беларусь)
Люткава
Люткава (Гомельская вобласць)
Люткава

Лю́ткава[1] (трансліт.: Liutkava, руск.: Лютково) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 24 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 29 км ад Гомеля, 9 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленыя археолагамі курганы паблізу мястэчка сведчаць пра засяленне тэрыторыі гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасны пасёлак заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1926 годзе ў Стара-Гусявіцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Старая Гусявіца).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год - 11 гаспадарак, 18 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 год - 18 двароў 97 жыхароў.
  • 1959 год - 66 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год - 11 гаспадарак, 18 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Лю́дкава

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]