Новая Гусявіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Новая Гусявіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
623 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Новая Гусявіца на карце Беларусі ±
Новая Гусявіца (Беларусь)
Новая Гусявіца
Новая Гусявіца (Гомельская вобласць)
Новая Гусявіца

Но́вая Гусяві́ца[1] (трансліт.: Novaja Husiavica, руск.: Новая Гусевица) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 25 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 11 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе і поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільная дарога Крыўск — Уваравічы. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой далучаюцца дзве крывалінейныя вуліцы з завулкамі. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя, калі вёска Гусявіца падзялілася на дзве: Старая Гусявіца і Новая Гусявіца, у Рудзянецкай воласці Беліцкага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў валоданні графіні А. М. Мелінай. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, карчма. Больш за палову гаспадарак займаліся вырабам фурманак, калёс, санак. У 1909 годзе 1338 дзесяцін зямлі, школа, млын.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Новагусявіцкага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Вольная праца», дзейнічалі вятрак, дрэваапрацоўчая майстэрня і кузня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вёску ў лістападзе 1943 года загінулі 12 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 189 жыхароў, у памяць пра якіх у 1971 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск.

У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Старая Гусявіца). Лесапільня, млын, швейная майстэрня, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 215 гаспадарак, 623 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 114 двароў, 795 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 817 жыхароў.
  • 1959 год — 564 жыхары (паводле перапісу).
  • 2004 год — 215 гаспадарак, 623 жыхары.

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]