Рабец
Пасёлак
Рабец
|
Рабе́ц[1] (трансліт.: Rabiec, руск.: Рабец) — пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/%D0%A4%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BA_%D1%96_%D0%B2%D1%91%D1%81%D0%BA%D0%B0_%D0%A2%D1%83%D0%BD%D0%B5%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%B7%D0%BD%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B5_%D0%93%D0%9C_1797_%D0%B3.jpg/220px-%D0%A4%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BA_%D1%96_%D0%B2%D1%91%D1%81%D0%BA%D0%B0_%D0%A2%D1%83%D0%BD%D0%B5%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%B7%D0%BD%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D0%B5_%D0%93%D0%9C_1797_%D0%B3.jpg)
У 1909 годзе згаданы фальварак Рабец, які месціўся ў Юравіцкай воласці, меў адзін двор і пятнаццаць жыхароў.[2] У сельскагаспадарчым перапісе 1916 году сказана, што той фальварак належаў Антонію, сыну Фелікса, Лаўрыновічу, а жыло ў ім адзінаццаць чалавек.[3] Назва паходзіць ад рэчкі Рабец, вядомай яшчэ з XVI ст.[4] Пазначана рэчка таксама на плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павета 1797 года.
Аднайменны пасёлак быў заснаваны ў 1920-я гады. Бацька Івана Паўлавіча Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 года, што ў Глінішчах землеўпарадкаванне не праводзілася, але — у суседніх Алексічах. Тады з сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (запісана Дуброўна) і Рабец.[5].
Пасля скасавання Юравіцкага раёна, 8 ліпеня 1931 года тэрыторыя Алексіцкага сельсавета (з Рабцом) увайшла ў склад Хойніцкага раёна. У тым жа 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў загінулі на фронце.
З 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. Згодна з перапісам 1959 года ў пасёлку жылі 182 чалавекі. У складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Глінішча).
На 2021 год у Рабцу 8 гаспадарак з 14 жыхарамі[6].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Апанасавіч Равяка[A] (1948–2024) — Герой Беларусі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Прозвішча Рэвяка (Равяка) у Алексічах, выселкам з якіх быў Рабец, вядома з апісання Мазырскага замка 1552 года, гл.: Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 636
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 167
- ↑ НГАБ у Мінску. Ф. 325. Воп. 2. Спр. 474. А. 19 — 19адв.
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч.VII. Т. I. — Киев, 1886. Акты о заселении Юго-Западной России. С. 222—225; Литовская метрика. Книга записей 51 (1566—1574). — Вильнюс, 2000. С. 177—179
- ↑ Сем лістоў з глыбіні Палесся(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2020. Праверана 3 красавіка 2021.
- ↑ Звесткі пра колькасць насельніцтва на тэрыторыі Алексіцкага сельсавета на 01.01.2021 г. Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх