Васіль Апанасавіч Равяка
Васіль Апанасавіч Равяка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1948 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 2024 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Васіль Апанасавіч Равяка (15 ліпеня 1948, Рабец, Палеская вобласць — 1 ліпеня 2024[1]) — Герой Беларусі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж, затым — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут[2] (спецыяльнасць — навуковец-заатэхнік); Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць — палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін).
Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам калгасу «Заазер’е» Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам цэха жывёлагадоўлі, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама КПБ.
З 1995 года — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна[3].
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, член пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя[4]. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[5].
Памёр 1 ліпеня 2024 года на 76-м годзе жыцця[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Героя Беларусі (2006) — за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь[7];
- Ордэн «Знак Пашаны»;
- Медаль «За працоўныя заслугі»;
- Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (20 ліпеня 1998) — за шматгадовую і плённую працу ў сельскай гаспадарцы, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння[8];
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Заслугі
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровы грамадзянін горада Хойнікі (2008);
- Імя В. А. Равякі на Алеі ганаровых грамадзян Хойніцкага раёна ў Хойніках (Гомельская вобласць)[9];
- Адна з экспазіцый у музеі баявой і працоўнай славы Рэчыцкага аграрнага каледжа прысвечана В. А. Равяку, які скончыў гэту навучальную ўстанову[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Умер Герой Беларуси, который 30 лет руководил знаменитыми «Вертелишками» (руск.). Віртуальны Брэст (1 ліпеня 2024).
- ↑ Ревяко Василий Афанасьевич (руск.)(недаступная спасылка). Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (17 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2015. Праверана 2 ліпеня 2024.
- ↑ Хорошего много не бывает // Российская газета. — 2006, 14 декабря.
- ↑ Постоянные комиссии Гродненского областного Совета депутатов 25 созыва (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны партал Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012.
- ↑ Межпарламентская комиссия по сотрудничеству Национального собрания Республики Беларусь и Верховной рады Украины (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны партал Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2011.
- ↑ Умер Василий Афанасьевич Ревяко. Гродненский областной исполнительный комитет и Гродненский областной Совет депутатов выражают искренние соболезнования и глубокое сочувствие родным, близким и всем, кто знал Василия Афанасьевича (руск.). Афіцыйны партал Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1 ліпеня 2024).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 г. № 135 «Аб прысваенні М.С.Высоцкаму, П.П.Пракаповічу, В.А.Рэвяку і М.А.Савіцкаму звання "Герой Беларусі"» . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (10 сакавіка 2006).
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 года № 1123 «Аб узнагароджанні В. А. Равякі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (руск.). Kaznachey.com.
- ↑ Равяка Васіль Афанасьевіч (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны партал Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2023. Праверана 1 ліпеня 2024.
- ↑ Пётр Рэбенок. У Рэчыцкім аграрным каледжы адкрыўся адроджаны музей (руск.)(недаступная спасылка). Газета «Дняпровец» (17 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2023. Праверана 1 ліпеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Выпускнікі біятэхналагічнага факультэта ГДАУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Героі Беларусі
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Гродзенскага раёна
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь