Патагнаманічны сімптом
Патагнаманічны сімптом (ад стар.-грэч.: πάθος — «пакута, хвароба» і грэч.: γνώμωνικος — «апазнавальны»; «сімптом» — ад грэч.: σύμπτομα — «выпадак, прыкмета») — тэрмін, які выкарыстоўваюць пераважна ў клінічнай медыцыне, які азначае такую прыкмету, якая сустракаецца толькі пры пэўным захворванні і адназначна сведчыць пра яго наяўнасць, не дапускаючы іншых трактовак, г.зн. цалкам пацвярджае меркаванне пра наяўнасць толькі аднаго захворвання.
Але не ўсе патагнаманічныя сімптомы заўсёды прысутнічаюць ва ўсіх выпадках хваробы. Напрыклад, пры хваробе Лайма патагнаманічны сімптом — эрытэма па тыпу «бычынага вока», назіраецца толькі ў палове выпадкаў захворвання.
Часцей за ўсё патагнаманічныя сімптомы выяўляюцца пры інфекцыйных хваробах.
Часам патагнаманічнасць будзе толькі пры спалучэнні некалькіх сімптомаў, як, напрыклад, ранняя трыяда пры слупняку. Па-асобку складнікі трыяды могуць быць пры розных хваробах, але калі іх выяўляюць адначасова разам, то такое можа быць выключна пры слупняку.
Безумоўныя і ўмоўнапатагнаманічныя сімптомы[правіць | правіць зыходнік]
- Гэты сімптом можа быць безумоўным, г.зн. такім, што яго наяўнасць адназначна пацвярджае хваробу, нават пры размазанасці іншых праяў хваробы. Гэта, напрыклад, сімптом Копліка(руск.) бел. пры адзёры.
- Часам патагнаманічнасць трактуюць толькі пры наяўнасці некалькіх іншых праяў. Гэта ўмоўная патагнаманічнасць. Яе прыкладам з'яўляецца разеолавы сып(руск.) бел. пры брушным тыфе.

Прыклады безумоўных патагнаманічных сімптомаў[правіць | правіць зыходнік]

- сімптом Копліка(руск.) бел. — пры адзёры;
- Сімптом «бычынага вока» — пры хваробе Лайма;
- Сімптом другасных петэхій — пры эпідэмічным сыпным тыфе(руск.) бел.;
- Сімптом зорчатага гемарагічнага сыпу пры менінгакакцэміі - клінічнай форме менінгакокавай інфекцыі(укр.) бел.;
- Трыяда ранніх слупняковых сімптомаў — адбываецца ў раннім перыядзе генералізованнага слупняка, складаецца з трызму (немагчымасць адкрыць рот з-за спазму цягліц сківіцы), дысфагіі і «сарданічнай усмешкі»;
- Сімптом двухбаковага павелічэння патылічных лімфатычных вузлоў — пры любой форме краснухі, нават пры адсутнасці сыпу(руск.) бел.. Калі павелічэнне адбываецца толькі на адным баку патыліцы, гэта не з’яўляецца прыкметай краснухі, а нейкай іншай хваробы;
- Сімптом гідрафобіі пры шаленстве (да патагнаманічных сімптомаў адносяць таксама асаблівыя патамарфалагічныя змены пры гэтай хваробе — Цельцы Негры(укр.) бел., хоць па сутнасці яны не могуць быць сімптомамі);
- Сімптомы Піка і Таусіга — пры ліхаманцы папатачы(руск.) бел. толькі, калі яны з’яўляюцца разам;
- Сімптом стрыдарознага кашлю — пры кохліку;
- Сімптом спаражненняў тыпу «рысавага адвару» — пры халеры;
- Дыкратыя пульса — пры брушным тыфе.
Умоўна-патагнаманічныя сімптомы[правіць | правіць зыходнік]
- Разеолы — пры брушным тыфе;
- Сімптом Кіяры(укр.) бел. — пры эпідэмічным сыпным тыфе;
- Сімптом «шкарпэтак і пальчатак» — пры псеўдатуберкулёзе(укр.) бел.;
- Спаражненні «малінавае жэле» — пры амёбіязе(руск.) бел..
- Кішачны крывацёк пры брушным тыфе;
- Прабадзенне кішачнай язвы — пры брушным тыфе.
Пра станоўчыя і адмоўныя патагнаманічныя сімптомы[правіць | правіць зыходнік]
Часам лічаць за неабходнасць вылучыць:
- станоўчы патагнаманічны сімптом — сведчыць на карысць хваробы, як, у прыватнасці, сімптом Копліка, што адназначна характэрны толькі для адзёру;
- негатыўны патагнаманічны сімптом — яго наяўнасць выключае магчымасць пэўнай хваробы ў пацыента, як у прыватнасці, багаты кропкавы плямісты сып на целе выключае магчымасць адзёру ў хворага.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Большая Российская энциклопедия / Медицина / Советская энциклопедия. 1991—1996 гг. Том 4: Нефротомия — Почечная недостаточность. — М.: Медицина, 1996. — 576 с.: ил. — ISBN 5-225-02819-5.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |