Пахаванне Гедзіміна (карціна Казіміра Альхімовіча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Giedzimin. Гедзімін (K. Alchimovič, 1888).jpg
Казімір Альхімовіч
Пахаванне Гедзіміна. 1888
польск.: Pogrzeb Gedymina
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Нацыянальны музей у Кракаве, Кракаў

«Пахаванне Гедзіміна» (польск.: Pogrzeb Gedymina) — гістарычная карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1888 годзе. Захоўваецца ў зборы Нацыянальным музеі ў Кракаве.

Палатно з вялікім поспехам дэманстравалася на выстаўках у Пецярбургу, Вене, Варшаве, Львове і Сан-Францыска, а сам мастак атрымаў некалькі высокіх узнагарод[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гедзімін ваяваў супраць лівонскіх рыцараў, далучыў да Вялікага Княства Літоўскага землі з гарадамі Горадня, Полацк, Берасце, Пінск, Тураў, Віцебск; заваяваў поўдзень Русі да Пуціўля і Бранска; зрабіў Вільню сталіцай княства. У снежні 1341 года пры аблозе нямецкай крэпасці Баербург быў забіты з агнястрэльнай зброі, якая мелася ў арсенале крыжакоў[1].

Тэма карціны — смутак ад незваротнасці цяжкай страты. З самага гушчару непраходнай пушчы выходзяць на шырокую паляну воіны Гедзіміна, якія нясуць на руках цела свайго ўладара. Схіліўшы галовы, услед за імі тоўпяцца простыя людзі ў белых вопратках, у сплеценых з лыка лапцях. Побач — магутныя дубы і елкі. А над усім гэтым — цяжкія свінцовыя хмары, толькі ўдалечыні відаць нейкае святло як сімвал надзеі, што дзяржаўная справа Гедзіміна па завяршэнні аб'яднання беларуска-літоўскай дзяржавы будзе паспяхова працягнута[1].

Зноскі