Пашпарт грамадзяніна Беларусі
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — дакумент, які выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь для ўнутранага карыстання і для ажыццяўлення паездак за мяжу. У адрозненне ад Украіны і Расіі, у Беларусі адсутнічае ўнутраны пашпарт. Дакумент выдаецца Міністэрствам унутраных спраў (для грамадзян, якія пражываюць у краіне) і Міністэрствам замежных спраў (для грамадзян, якія пражываюць за мяжой).
Пашпарт выдаецца грамадзянам у любым узросце. Пры дасягненні 14-гадовага узросту кожны грамадзянін мусіць атрымаць пашпарт. Пашпарт выдаецца не болей, чым на 10 гадоў. Раней пашпарт мусілі атрымліваць па дасягненні 16-гадовага ўзросту і па 25, 45, 100 і 125 гадоў выдаўся новы пашпарт.[1].
У пашпарт уносяцца звесткі пра асобу грамадзяніна (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння, пол), ідэнтыфікацыйны нумар, адзнакі пра месца жыхарства, пра шлюб, пра дзяцей уладальніка пашпарта, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, іншыя адзнакі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Са згоды грамадзяніна ў яго пашпарце ажыццяўляецца запіс пра групу і рэзус-фактар крыві, а таксама пра нацыянальнасць уладальніка пашпарта.
Коды рэгіёнаў у нумары пашпарта[правіць | правіць зыходнік]
- AB — Брэсцкая вобласць
- BM — Віцебская вобласць
- HB — Гомельская вобласць
- KH — Гродзенская вобласць
- MP — горад Мінск
- MC — Мінская вобласць
- KB — Магілёўская вобласць
- PP — пашпарты, выдадзеныя Міністэрствам замежных спраў (гл. від на жыхарства).
Асабісты нумар[правіць | правіць зыходнік]
- Першая лічба: 1 — мужчына, які нарадзіўся ў XIX ст., 2 — жанчына, якая нарадзілася ў XIX ст., 3 — мужчына, які нарадзіўся ў XX ст., 4 — жанчына, якая нарадзілася ў XX ст., 5 — які нарадзіўся ў XXI ст., 6 — жанчына, якая нарадзілася ў XXI ст.
- Шэсць наступных лічбаў: дзень, месяц і год нараджэння.
- Літара — код рэгіёну, дзе атрыманы пашпарт: А — Мінск, В — Мінская вобласць, С — Брэсцкая вобласць, К — Гродзенская вобласць, Е — Віцебская вобласць, М — Магілёўская вобласць, Н — Гомельская вобласць.
- Тры наступных лічбы: парадкавы нумар чалавека, які звярнуўся па пашпарт, сярод тых, хто нарадзіўся з ім у адзін дзень і год.
- Наступныя дзве літары — адзнака грамадзянства: GB и РВ — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ВА — асоба без грамадзянства, які стала пражывае ў Беларусі, BI — замежны грамадзянін, які стала пражывае ў Беларусі.
- Апошняя лічба — кантрольная лічба.
Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- interfax.by: Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Архівавана 10 жніўня 2011.
- Сайт МУС Рэспублікі Беларусь Архівавана 6 лютага 2011.