Паштовая станцыя (Мілавіды)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Паштовая станцыя, Мілавіды)
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Паштовая станцыя
52°53′46,9″ пн. ш. 25°50′55,89″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Мілавіды
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1846 год

Паштовая станцыя (Брэсцкая вобласць)
Паштовая станцыя
Паштовая станцыя

Паштовая станцыя — будынак у вёсцы Мілавіды Баранавіцкага раёна. Размешчана на ўскраіне вёскі, на шашы Івацэвічы — Слуцк. Помнік архітэктуры класіцызму. Пабудавана паводле ўзорнага праекта 1846 года. Цяпер станцыя выкарыстоўваецца як рамонтна-дарожная ўстанова.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Складаецца з трох мураваных прамавугольных, накрытых вальмавымі дахамі будынкаў, якія ўтвараюць цэласную сіметрычную П-падобную ў плане кампазіцыю. Цэнтральны будынак павернуты да шашы галоўным падоўжаным фасадам; уваход падкрэслены рызалітам, які завершаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі і трохвугольным франтонам. Бакавыя будынкі пастаўленыя да шашы тарцамі. У цэнтральным будынку знаходзіліся жылыя памяшканні для падарожнікаў, кухня, кватэра наглядчыка, у бакавых — вазоўня і пуня.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]