Паўстанцкі рух у Латвіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паўстанцкі рух у Латвіі — барацьба латвійскіх нацыяналістаўлясных братоў») супраць савецкай улады за аднаўленне Першай Латвійскай Рэспублікі. Дзейнасць узброеных груп працягвалася з 1944 па 1956 год.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка да партызанскіх дзеянняў пачалася яшчэ падчас нямецкай акупацыі, але тагачасныя лідары нацыянальна-вызвольнага руху былі арыштаваныя нацысцкай уладай. Рэгулярныя ваенныя падраздзяленні пачалі фарміравацца ў апошнія месяцы вайны. Іх шэрагі папаўняліся перш за ўсё за кошт салдат Латышскага добраахвотніцкага легіёна СС, а таксама грамадзянскіх асоб[1].

Пасля таго як група армій «Курляндыя» трапіла ў кацёл, апошнія нямецкія войскі абараняліся ў Латвіі да падпісання Акта аб капітуляцыі. У маі 1945 года каля 4000 салдат Латвійскага легіёна беглі ў лясы[2]. У той час вялікая колькасць літоўскіх, латвійскіх і эстонскіх салдат і некаторая частка немцаў пазбеглі арышту і пачалі змагацца (пад агульнай назвай «лясных братоў») з савецкай уладай у сельскай мясцовасці, на працягу многіх гадоў пасля вайны. Іншыя беглі ў Вялікабрытанію і Швецыю і ўдзельнічалі ў разведвальных аперацыях саюзнікаў, тым самым дапамагаючы партызанам.

Колькасць удзельнікаў руху супраціву павялічылася таксама за спробы ўвесці вайсковую павіннасць адразу пасля вайны. Шырока распаўсюджаны пераслед сем’яў прызыўнікоў падштурхнуў юнакоў ухіляцца ад вайсковага абавязку і далучыцца да партызанаў. Таксама мела месца і дэзерцірства, дэзерціры часта ўцякалі ўзброенымі.

Ваенныя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Канфлікт паміж савецкімі ўзброенымі сіламі і латвійскімі нацыянальнымі партызанамі доўжыўся больш за 10 гадоў і забраў не менш за 1000 жыццяў. Аднак, такія звесткі не з’яўляюцца канчатковымі, паколькі дакладная колькасць загінулых не ўстаноўлена. Паводле ацэнак Рамуальда Місюнаса і Рэйна Таагепера, у канфлікце загінула каля 10—15 тыс. чалавек[3].

У пік сваёй актыўнасці колькасць партызан дасягала 15 тыс. байцоў, у той час як агульная колькасць удзельнікаў супраціву ў Латвіі дасягала 40 тысяч. Андрэйс Плаканс у сваёй кнізе «The Latvians: A Short History» («Латышы. Кароткая гісторыя») пісаў, што на працягу 1945—1955 гадоў супраць савецкай улады змагаліся 12 тыс. чалавек, аб’яднаныя ў 700 атрадаў, хоць пакуль канчатковае лік паўстанцаў да гэтага часу невядома[4].

Партызанскімі арганізацыямі, якія спрабавалі аб’яднаць і каардынаваць сілы супраціву, былі Латвійская нацыянальная партызанская асацыяцыя, Паўночнакурляндская партызанская арганізацыя, Латвійская нацыянальная партызанская арганізацыя, Асацыяцыя латвійскіх абаронцаў Айчыны і «Сокалы Айчыны». Да 1947 года на вул. Маціса ў Рызе размяшчалася Цэнтральнае камандаванне латвійскіх партызанскіх арганізацый.

Адной з найбуйнейшых была арганізацыя «Лясныя коткі», якая ў 1944—1947 гадах здзяйсняла дыверсійна-тэрарыстычныя акты на тэрыторыі Латвіі, забівала савецкіх актывістаў і тых, хто спачуваў савецкай уладзе[5].

Партызаны правялі каля 3000 рэйдаў, падчас якіх разбураліся ўладныя будынкі, склады з боепрыпасамі, а таксама ажыццяўлялася ліквідацыя савецкіх ваенных і партыйных кадраў (асабліва ў сельскай мясцовасці). Савецкая ўлада афіцыйна паведаміла, што на працягу ўзброенага канфлікту з ляснымі братамі былі забітыя 1562 чалавек з асабістага складу Чырвонай Арміі і НКУС, яшчэ 560 параненыя[4].

Латвійскія паўстанцы дзейнічалі актыўна ў прыгранічных раёнах, жылі ў асноўным у лясах, у спецыяльных бункерах або намётавых лагерах. У лясах партызаны будавалі зямлянкі, хавалі зброю, друкаваныя машыны для выдання ўлётак і падпольных газет. Часта такія бункеры размяшчаліся ля хутароў. Партызаны ў асноўным насілі форму латвійскай арміі, вермахта і войск СС. Але праз некаторы час яны пачалі спалучаць яе з рознымі элементамі грамадзянскага адзення. Узбраенне лясных братоў было пераважна нямецкім. Атрады і групы мелі ўласную радыёсувязь, сістэму шыфраў і кодаў. На поўначы Латвіі яны мелі трывалыя сувязі з эстонскімі баевікамі. Таксама латвійскія партызаны заходзілі ў прыгранічныя раёны Пскоўскай вобласці, якія 1944 года ўваходзілі ў склад Латвіі, дзе нападалі на сельсаветы і аддзяленні міліцыі.

Супрацоўніцтва з заходнімі спецслужбамі[правіць | правіць зыходнік]

Краіны Захаду, у асноўным, не аказвалі вялікай падтрымкі латвійскім партызанам. Большасць агентаў (каля 25), адпраўленых МІ-6, ЦРУ і шведскімі спецслужбамі на працягу 1945—1954 гадоў, былі арыштаваныя КДБ і не змаглі наладзіць кантакт з паўстанцамі. І без таго слабая падтрымка значна паменшылася пасля няўдалай аперацыі «Джунглі», у выніку якой МІ-6 сур’ёзна скампраметавалі з-за дзейнасці савецкіх шпіёнаў (Кім Філбі і іншыя), якія падавалі савецкаму ўраду інфармацыю, што тычылася таксама і латвійскіх падпольшчыкаў. Гэтая інфармацыя дапамагла КДБ разарваць усе кантакты заходніх спецслужбаў і паўстанцаў.

Канчатковае падаўленне руху[правіць | правіць зыходнік]

Каб знішчыць асноўныя базы падтрымкі партызанскага руху, савецкая ўлада ў сакавіку 1949 года дэпартавалі каля 90 тыс. літоўцаў, латышоў і эстонцаў у аддаленыя рэгіёны СССР. Гэтая дэпартацыя атрымала кодавую назву аперацыя «Прыбой». Ужо ў пачатку 1950-х гадоў рух супраціву быў амаль задушаны.

Антысавецкая партызанская вайна ў Латвіі працягвалася да 1956 года і прыняла форму грамадзянскага канфлікту. На баку сіл дзяржбяспекі СССР выступалі латвійскія знішчальныя батальёны. За гэты час праз атрады латвійскіх нацыянальных партызан прайшло каля 20 000 чалавек. У больш чым 3000 баях у агульнай колькасці загінула 2442 партызана, 7342 было ўзята ў палон, а 4293 асабіста з’явіліся з павіннай. За межы Латвійскай ССР на пасяленне ў Сібір і ў раёны Крайняй Поўначы Расіі было выслана 57 тысяч чалавек[6].

Апошнім вядомым лясным братам у Латвіі быў Яніс Пінупс, які зноў стаў грамадзянінам ужо незалежнай Латвіі толькі 9 мая 1995 года. Ён адправіўся ў лес у 1944 годзе ў якасці члена арганізацыі супраціву «Не служы акупацыйнай арміі». У Пінупса ніколі не было савецкага пашпарта, і ў СССР ён знаходзіўся нелегальна[7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Plakans, Andrejs. The Latvians: A Short History, 155. Hoover Institution Press, Stanford, 1995. (англ.)
  2. Bleiere, Daina; Ilgvars Butulis; Antonijs Zunda; Aivars Stranga; Inesis Feldmanis. History of Latvia : the 20th century. Riga: Jumava, 2006. P. 364. ISBN 9984-38-038-6. OCLC 70240317.
  3. Misiunas, Romuald; Taagepera, Rein. The Baltic States: Years of Dependence, 1940—1990, University of California Press, expanded & updated edition, October 1, 1993. ISBN 0-520-08228-1
  4. а б Plakans, p. 155
  5. "Лесные кошки" в капкане Архіўная копія ад 15 сакавіка 2021 на Wayback Machine // Российская газета, 16.03.2021
  6. Rieber, Alfred J. (2003). Civil Wars in the Soviet Union. Kritika: Explorations in Russian and Eurasian History 4.1, 129—162.
  7. Grīnberga, Māra. Pēdējā pasaules kara pēdējais mežabrālis // Diena — 1995, May 18

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]