Пенжына
Пенжына | |
---|---|
руск.: Пенжина | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 713 км |
Плошча басейна | 73 500 км² |
Басейн | Пенжынская губа → заліў Шэліхава → Ахоцкае мора |
Басейн рэк | Ціхі акіян |
Расход вады | 695[1] м³/с (каля сяла Каменскае) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | Калымскае нагор’е |
· Вышыня | 740[1] м |
· Каардынаты | 64°55′27,48″ пн. ш. 163°32′52,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Пенжынская губа |
· Вышыня | 0 м |
· Каардынаты | 62°28′07,68″ пн. ш. 165°07′12″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Камчацкі край |
Раён | Пенжынскі раён |
Пе́нжына (руск.: Пе́нжина)[2] — рака ў Камчацкім краі Расіі.
Даўжыня ракі 713 км. Плошча вадазбору 73 500 км². Выток ракі знаходзіцца на Калымскім нагор’і. У верхнім цячэнні рака мае горны характар і працякае ў глыбокай даліне, у ніжнім — па міжгорнай катлавіне і Пенжынскай нізіне. Упадае ў Пенжынскую губу ў паўночна-ўсходняй частцы заліва Шэліхава Ахоцкага мора. На Пенжынскай нізіне рэчышча звілістае, разгалінаванае. Сярэдні расход вады каля сяла Каменскае складае 695[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 21,935[1] км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў пачатку чэрвеня[1].
У басейне Пенжыны налічваецца 854[1] ракі даўжынёй больш за 10 км. Густата рачной сеткі складае 0,86[1] км/км². Сярод прытокаў: Канай, Вілюйка, Акаткевеем, Уттавеем, Светлая, Азёрная, Безымянная, Аянка, Ічыген, Баркасная, Нібарчэн, Кургучан, Энмінды, Андавеем, Малы Мургаль, Бунтуна, Мургаль, Чорная, Чорны Куюл, Гарэлая, Акаўская, Аклан і інш.[3] У басейне ракі вялікая колькасць азёр ледавіковага і тэрмакарставага паходжання[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Жук В. А., Алексеевский Н. И. Пенжина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 331. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
- ↑ Река Пенжина // Государственный водный реестр РФ(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 331. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)