Пентландыт
Выгляд
| Пентландыт | |
|---|---|
| | |
| Формула | (Fe, Ni)9S8 |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | светлы бронзава-жоўты |
| Бляск | металічны |
| Цвёрдасць | 3—4 |
| Шчыльнасць | 4500—5200 г/см³ |
| Сінгонія | кубічная |
Пентланды́т — мінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза і нікелю, жалеза-нікелевы калчадан (Fe, Ni)9S8. Адкрыты ў 1856[2] годзе. Назва ў гонар англійскага падарожніка і натураліста Д. Б. Пентленда (англ.: J. B. Pentland).
Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Колер светлы бронзава-жоўты. Цвёрдасць 3—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4500—5200 кг/м³. Бляск шкляны. Раствараецца ў азотнай кіслаце[2]. Сустракаецца ў выглядзе ўкрапанікаў і зярністых агрэгатаў у радовішчах сульфідных руд. Генетычна звязаны з асноўнымі і ультраасноўнымі вывергнутымі горнымі пародамі. Асноўны мінерал нікелевых руд.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дамінікоўская Д.А. Пентландыт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пентландит // Каталог Минералов (руск.)
- Pentlandite Mineral Data // Mineralogy Database (англ.)
- Пентландит // Кристаллов.net (руск.)
| Пентландыт на Вікісховішчы |