Перавессе (Хойніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Перавессе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1846 год
Ранейшыя назвы
фальварак Тэрэспаль (Перавессе)[A]
Перавессе на карце Беларусі
Перавессе (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Перавессе (Хойніцкі раён)

Перавессе[1] (трансліт.: Pieravieśsie, руск.: Перевесье) — былы пасёлак ў Камарынскім раёне (на тэрыторыі сучаснага Хойніцкага раёна) Палескай вобласці Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фальварак Тэрэспаль (Перавессе) на карце 1846 г. А. К. Фіцінгофа.
Перавессе на карце генштаба РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

Ці не найранейшая пакуль звестка пра фальварак Тэрэспаль (Перавессе) сустрэтая на тапаграфічнай карце Мінскай губерні 1846 года генерал-маёра А. К. Фіцінгофа. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 3 мужчыны і 4 жанчыны з фальварку Тэрэспаль з'яўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[2].

У 1909 годзе на хутары Перавессе Дзёрнавіцкай воласці Рэчыцкага павету Мінскай губерні налічвалася 9 двароў з 45 жыхарамі[3].

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Перавессі было 18 двароў, 35 жыхароў. У маі 1943 года акупанты спалілі ўвесь пасёлак, загубілі 34 чалавекі[4]. Пасля трагедыі паселішча не аднаўлялася[5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Можна меркаваць, што тапонім Перавессе больш ранні і звыклы для навакольных жыхароў у параўнанні з традыцыйна «панскай» назвай Тэрэспаль.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381
  3. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 150
  4. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 502
  5. Эсауленка А. Спаленыя вёскі: Зялёны Гай, Перавессе, Чырвонамайск — так ніколі і не адрадзіліся.