Шматгадоваятравяністаякарэнішчавая расліна вышынёй 30—60[2] см, якая вельмі хутка размнажаецца. Сцябло прамое, рабрыстае ў ніжняй частцы, а да верху амаль 3—4-граннае і шурпатае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае. Кветкавыя каласкі складаюцца з двух кветак, нешматлікія, чырванаватыя. Ніжняя кветкавая лускавінка з рэзкімі шыпамі. Плод — зярняўка.
Расце ў лісцяных лясах, на палянах, узлесках, па шырокіх бэльках, на уцёсах і да таго падобнае. Насенне распаўсюджваецца мурашкамі[3]. Цвіце ў маі—чэрвені.
12Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз.
Пашына Г. В. Перлаўка//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз. — С. 174.
М.Л.Рева, Н.Н.Рева Дикі їстівні рослини України — Київ, Наукова думка, 1976.— 168 с.— С. 89.