Петрапаўлаўскія могілкі (Магілёў)
Петрапаўлаўскія могілкі | |
---|---|
53°52′49″ пн. ш. 30°19′27″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Гістарычны раён | Лупалава |
Гісторыя | |
Дата закрыцця | 1964 |
Плошча | 2,4 га |
Петрапаўлаўскія могілкі, або Лупалаўскія могілкі — закрытыя могілкі Магілёва, размешчаныя ў пачатку бульвара Непакорных, паміж вуліцамі Ганчарнай і Крылова. Закрыты для пахаванняў у 1964 годзе. Плошча складае 2,4 га[1]. Назва Лупалаўскія паходзіць ад назвы прадмесця, каля якога размяшчаліся могілкі, а Петрапаўлаўскія — ад Петрапаўлаўскай царквы, якая знаходзілася непадалёк.
Петрапаўлаўскія клады вядомыя ад XVIII стагоддзя. На могілках існавала цэркаўка святой Ганны, якая была знішчана ў савецкі час. Тут хавалі праваслаўных з Лупалава і Траечча. Сярод іншых пахаваныя прадстаўнікі вядомага магілёўскага роду Бако, які згадваецца ў кнігах магілёўскага магістрата XVII—XVIII стагоддзяў, роду Шкеляў, якія згадваюцца як старасты Петрапаўлаўскай царквы[2].
Зноскі
- ↑ Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ «Калі мы не прыбярэм забытыя магілы, то іх ніхто не прыбярэ». Магілёўскія тбмаўцы зладзілі талаку. 18 красавіка 2016
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх