Успенскія могілкі (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Успенскія могілкі?
Магілёў. Успенскія могілкі (03).jpg
53°53′43,8″ пн. ш. 30°18′37,55″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць
ГорадМагілёў
Гістарычны раёнЗавалле 
Гісторыя
Дата закрыцця1971 
Плошча2,6 га
Успенскія могілкі (Магілёў) (Беларусь)
Успенскія могілкі (Магілёў)
Успенскія могілкі (Магілёў) (Магілёўская вобласць)
Успенскія могілкі (Магілёў)
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Успе́нскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Магілёве, размешчаныя ў пачатку вуліцы Леванеўскага, каля вуліцы Чалюскінцаў. Вядомыя з XVI ст. Закрыты для пахаванняў у 1971 годзе. Плошча складае 2,6 га[1].

Успенскія могілкі з царквой на плане горада 1835 года.

Успенскія могілкі вядомыя яшчэ з ХVI ст. Назва Успенскіх могілак паходзіць ад Успенскай царквы, якая размяшчалася непадалёк[2].

Лічыцца, што тут знаходзіцца найстарэйшае неідэнтыфікаванае пахаванне ў Магілёве[2], выяўленую напачатку 1990-х гадоў мінскім археолагам Мікалаем Бычковым[3]. Надмагілле прадстаўлена ў выглядзе каменнай пліты з пясчаніку[3], якая ляжыць на зямлі. На пліце высечаны герб: нямецкі чатырохчастковы шчыт. У правым кантоне главы праглядаюцца дзве стралы, павернутыя ўверх. У другім і ў трэцім — тры папярочныя палоскі (верхняя — доўгая, другая — трохі карацей, трэцяя — самая кароткая), у чацвёртым поле — дзве лілеі, павернутая ўверх. Выразна бачныя карона і клейнод. Фігур звяроў, якія трымаюць шчыт, на помніку няма. Уверсе пліты бачныя літары A.H.W.[4]. Пліта расколатая на 3 часткі, герб дрэнна праглядаецца. Пахаванне было абнесена плотам, пастаўлена надпіс «Гісторыка-архітэктурная каштоўнасць ахоўваецца дзяржавай». Паводле меркавання кандыдата гістарычных навук І. А. Пушкіна, гэтае пахаванне адносіцца да XVI ст. і належыць аднаму з прадстаўнікоў роду Валовічаў[5][2].

Іншыя намагільныя помнікі ўзніклі не раней за другую палову XIX стагоддзя. На Успенскіх могілках пахаваныя пераважна прадстаўнікі гарадской праваслаўнай знаці, але ёсць і пахаванні пратэстантаў[3].

У канцы 1930-х гг. у капліцу на Успенскіх могілках перавезлі каля 7 тыс. прадметаў з Музея гісторыі рэлігіі і атэізму, перавезеных з узарванага Іосіфаўскага сабора, што складала прыкладна чвэрць ад колішніх фондаў (астатняе было знішчана і разрабавана), дзе яны згарэлі летам 1941 г.[6].

У 1939 годзе праваслаўныя вернікі Магілева збіраліся на Успенскіх могілках, дзе маліліся побач з «могілкавай царквой»[7]. У час Вялікай Айчыннай вайны акупацыйныя ўлады далі дазвол на правядзенне набажэнстваў у шэрагу хрысціянскіх храмаў, якія былі гвалтоўна закрыты ў 1930-я гг. савецкай уладаю, у тым ліку ў праваслаўнай царкве на Успенскіх могілках[7]. Царква не збераглася[8].

На могілках шмат перакуленых, пабітых надмагілляў, безыменных крыжоў і магіл, пазбаўленых ідэнтыфікацыйных пазнак. Сустракаюцца старадаўнія помнікі са сцёртымі надпісамі і новымі шыльдамі[9].

Каля галоўнай алеі захавалася фамільнае пахаванне прадстаўнікоў вядомага магілёўскага шляхецкага роду Гартынскіх[9]. 11 магіл[10] роду прадстаўляюць перыяд з 1844 па 1913 г.: Гартынскі Рыгор Іванавіч (1769—1848), Каралькоў-Гартынская Мар’я Сямёнаўна (1775—1844), Гартынскі Мікалай Рыгоравіч (1799—1887), Гартынская … (1810−1880), Гартынскі Канстанцін Мікалаевіч (1831—1901), Гартынскі Мікалай Мікалаевіч (1833—1889), Гартынская Феадосія Яфімаўна (1844—1904), Гартынская Аляксандра Мікалаеўна (1861—1906), немаўля Гартынская Вольга (1876 г.), Гартынскі Грыня (1885—1913), немаўля Гартынскі Міхаіл (1886 г.)[2].

Каля заходняй граніцы могілак знаходзіцца багата аздобленая капліца-пахавальня сям’і Кленцэ 1909[2] года ў стылі класіцызму з агароджай.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках[правіць | правіць зыходнік]

Брацкая магіла лётчыкаў, у якой пахаваны 6 лётчыкаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На магіле ўстаноўлены абеліск[14].

Зноскі

  1. Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Исследование могилевского некрополя XIX — Средняя школа № 34
  3. 3,0 3,1 3,2 У Магілёве адшукалі магілу прадстаўніка беларускага роду магнатаў Валовічаў. 22 красавік 2017
  4. Пантелеева Е. Загадка канцлера// Республика — 2011 — 28 декабря — 22 с.
  5. Пантелеева Е. Загадка канцлера// Республика — 2011 — 28 декабря — 22 с.
  6. Аляксандр Гужалоўскі. Музеі Беларусі (1918—1941 гг.). Мінск 2002
  7. 7,0 7,1 І. А. Пушкін. ГРАМАДСКАЯ І КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЕЙ У БЕЛАРУСКАЙ ССР (1919—1991) МАНАГРАФІЯ. 2018
  8. Пушкін, І. А. Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва : Курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006. — 150 с.
  9. 9,0 9,1 31.10.2016. У Магілёве зрабілі каталог старажытных пахаванняў Успенскіх могілак
  10. 10,0 10,1 За магіламі славутых землякоў глядзяць грамадзкія актывісты. 27 красавік 2009
  11. Магілёўскія навукоўцы добраўпарадкавалі «пліту Валовіча»
  12. Александр Васильевич Селецкий
  13. 13,0 13,1 13,2 Спіс пахаванняў і архіў з фотаздымкамі
  14. Шаблон:Крыніцы/Памяць/Беларусь

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]