Гарады Беларусі
Гарады́ Белару́сі — катэгорыя найбольш развітых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.
Гарады ў БССР
[правіць | правіць зыходнік]Падзел гарадоў на гарады абласнога падпарадкавання і гарады раённага падпарадкавання быў устаноўлены ў 1938 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР». У ім жа быў складзены новы спіс з 11 гарадоў абласнога і 24 гарадоў раённага падпарадкавання[1]:
| № | Горад | Вобласць | Катэгорыя | № | Горад | Вобласць | Катэгорыя | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Бабруйск | Магілёўская | Абласнога падпарадкавання | 19 | Дуброўна | Віцебская | Раённага падпарадкавання | |
| 2 | Барысаў | Мінская | Абласнога падпарадкавання | 20 | Жлобін | Гомельская | Раённага падпарадкавання | |
| 3 | Віцебск | Віцебская | Абласнога падпарадкавання | 21 | Калінкавічы | Палеская | Раённага падпарадкавання | |
| 4 | Гомель | Гомельская | Абласнога падпарадкавання | 22 | Клімавічы | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
| 5 | Мінск | Мінская | Абласнога падпарадкавання | 23 | Касцюковічы | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
| 6 | Магілёў | Магілёўская | Абласнога падпарадкавання | 24 | Крычаў | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
| 7 | Мазыр | Палеская | Абласнога падпарадкавання | 25 | Лепель | Віцебская | Раённага падпарадкавання | |
| 8 | Орша | Віцебская | Абласнога падпарадкавання | 26 | Мсціслаў | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
| 9 | Полацк | Віцебская | Абласнога падпарадкавання | 27 | Асіповічы | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
| 10 | Рэчыца | Гомельская | Абласнога падпарадкавання | 28 | Петрыкаў | Палеская | Раённага падпарадкавання | |
| 11 | Слуцк | Мінская | Абласнога падпарадкавання | 29 | Рагачоў | Гомельская | Раённага падпарадкавання | |
| 12 | Быхаў | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | 30 | Сянно | Віцебская | Раённага падпарадкавання | |
| 13 | Ветка | Гомельская | Раённага падпарадкавання | 31 | Старыя Дарогі | Мінская | Раённага падпарадкавання | |
| 14 | Горкі | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | 32 | Чавусы | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
| 15 | Гарадок | Віцебская | Раённага падпарадкавання | 33 | Чэрвень | Мінская | Раённага падпарадкавання | |
| 16 | Дзяржынск | Мінская | Раённага падпарадкавання | 34 | Чэрыкаў | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
| 17 | Добруш | Гомельская | Раённага падпарадкавання | 35 | Шклоў | Магілёўская | Раённага падпарадкавання | |
| 18 | Дрыса | Віцебская | Раённага падпарадкавання | |||||
1939 — у выніку падзелу Міжваеннай Польшчы паміж Трэцім Рэйхам і СССР, тэрыторыі ўсходняй часткі Польшчы, у якіх пражывалі пераважна беларусы (таксама вядомая як Заходняя Беларусь), адышлі да Савецкага Саюза[2]. У БССР былі ўтвораны 5 новых абласцей: Баранавіцкая з цэнтрам у горадзе Баранавічы, Беластоцкая з цэнтрам у горадзе Беластоку, Брэсцкая з цэнтрам у горадзе Брэсце, Вілейская з цэнтрам у Вілейцы, а таксама Пінская з цэнтрам у горадзе Пінску[3]. Вільня ж і прылеглыя тэрыторыі, якія таксама адышлі Савецкаму Саюзу, былі аддадзены Літве ў выніку савецка-літоўскага дагавора ад 10 кастрычніка 1939 года аб узаемадапамозе яшчэ да афіцыйнага ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР[4].
1940 — стары падзел абласцей, утвораных на тэрыторыі Заходняй Беларусі, на паветы быў скасаваны і ўстаноўлены падзел на больш дробныя раёны. Найбольш буйныя заходнебеларускія паселішчы афіцыйна атрымалі статусы гарадоў[5]:
- Баранавіцкая вобласць: Баранавічы, Ліда (абласнога падпарадкавання); Валожын, Клецк, Ляхавічы, Навагрудак, Нясвіж, Слонім, Стоўбцы (раённага падпарадкавання)
- Беластоцкая вобласць: Беласток, Гродна, Ломжа (абласнога падпарадкавання); Аўгустаў, Бельск, Ваўкавыск, Граева, Замбраў, Кольна, Крынкі, Лапы, Саколка, Свіслач, Цехановец (раённага падпарадкавання)
- Брэсцкая вобласць: Брэст (абласнога падпарадкавання); Бяроза, Высокае, Гайнаўка, Кобрын, Косава, Пружаны, Сямятычы (раённага падпарадкавання)
- Вілейская вобласць: Вілейка (абласнога падпарадкавання); Ашмяны, Глыбокае, Дзісна, Докшыцы, Маладзечна, Паставы, Свянцяны, Смаргонь (раённага падпарадкавання)
- Пінская вобласць: Пінск (абласнога падпарадкавання); Давыд-Гарадок, Лунінец, Столін (раённага падпарадкавання)
3 жніўня Літва стала часткай СССР, частка тэрыторый БССР (Свянцянскі раён з цэнтрам у Свянцянах[5], частка тэрыторый некаторых іншых раёнаў Вілейскай і Беластоцкай абласцей) была аддадзена Літве[6][7].
1944 — Маладзечна аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[8] і стаў новым цэнтрам Вілейскай вобласці, якая была перайменавана ў Маладзечанскую[9]. Таксама ў гэты год былі створаныя новыя Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці[10].
1945 — пасёлак Прапойск ператвораны ў горад Слаўгарад[11][12]; у выніку савецка-польскага дагавора ад 16 жніўня Беласток і прылеглыя тэрыторыі (з гарадамі Аўгустаў, Бельск, Граева, Замбраў, Кольна, Лапы, Ломжа, Саколка, Цеханавец, Гайнаўка, Сямятычы) адышлі зноў да Польшчы. Беларуска-польская мяжа стала праходзіць амаль па лініі Керзона, устаноўленай яшчэ ў 1919 годзе[13].
1946 — Мінск аднесены да катэгорыі гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання[14].
1955 — Талачын[15], Масты[16] і Мар’іна Горка ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання[17].
1961 — гарадскі пасёлак Шацілкі быў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання і перайменаваны ў Светлагорск[18].
1962 — Шчучын аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[19].
1963 — Кобрын, Лунінец, Лепель, Добруш, Жлобін, Калінкавічы, Светлагорск, Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім, Крычаў, Асіповічы[20], Жодзіна, Салігорск[21] і Наваполацк[22] ператвораныя ў гарады абласнога падпарадкавання.
1966 — Івацэвічы[23] і Чашнікі[24] аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
1967 — Драгічын[25] і Хойнікі[26] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1968 — Беразіно, Любань і Смалявічы ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання[27].
1970 — Новалукомль[28], Белаазёрск[29], Жабінка і Маларыта[30] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1971 — Іванава[31], Ельск[32], Нароўля, Чачэрск[33], Жыткавічы, Васілевічы[34] і Буда-Кашалёва[35] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1972 — Барань[36] і Мёры[37] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.
1973 — Ганцавічы ператвораны ў горад раённага падпарадкавання[38].
1974 — Рагачоў аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[39]; пасёлак Скідзель атрымаў статус горада[40].
1982 — Горкі і Дзяржынск аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[41].
1983 — Камянец аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[42].
1984 — Капыль аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[43].
1985 — Заслаўе аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[44].
1987 — Заслаўе аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[45].
1990 — Дзятлава[46] і Бярозаўка[47] аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
1991 — Крупкі аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[48].
Гарады ў Рэспубліцы Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі[49]:
- горад Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь;
- гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з’яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай;
- гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
Паколькі катэгорыя гарадоў раённага падпарадкавання — катэгорыя самых маленькіх гарадоў, то парогавая колькасць насельніцтва для горада ў Рэспубліцы Беларусь — 6 тысяч чалавек. Але некаторыя гарады (Тураў, Высокае, Васілевічы, Дзісна, Косава) не адпавядаюць гэтаму крытэрыю.
Гарады могуць быць як тэрытарыяльнымі, так і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Калі горад з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, то ў ім ствараюцца свае органы мясцовага кіравання (мясцовыя выканаўчыя камітэты) і самакіравання (мясцовыя Саветы дэпутатаў)[49]. Мінск і гарады абласнога падпарадкавання з’яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт належыць узроўню абласных выканаўчых камітэтаў, а выканаўчыя камітэты гарадоў абласнога падпарадкавання — базаваму (нароўні з выканаўчымі камітэтамі раёнаў). Гарады раённага падпарадкавання могуць быць як адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі, так і тэрытарыяльнымі адзінкамі[49]. Калі горад раённага падпарадкавання з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, то яго выканаўчы камітэт належыць першаснаму ўзроўню (нароўні з сельскімі і пасялковымі выканаўчымі камітэтамі)[50].
Узроўні гарадскіх Саветаў дэпутатаў (першасны, базавы, абласны) тыя ж, толькі Мінскі гарадскі Савет валодае правамі не толькі абласнога, але і базавага Савета[50].
Некаторыя, асабліва вялікія гарады (Мінск, астатнія 5 абласных цэнтраў, а таксама Бабруйск), дзеляцца на гарадскія раёны (артыкул 3 Закона № 154-З[49]). У іх ствараюцца мясцовыя адміністрацыі, якія з’яўляюцца органамі мясцовага кіравання (артыкул 11 Закона № 617-XII[50]). Мясцовыя адміністрацыі падкантрольныя ў сваёй дзейнасці гарадскім выканаўчым камітэтам і гарадскім Саветам дэпутатаў.
На 1 студзеня 1992 года ў Рэспубліцы Беларусь налічваліся 102 гарады, з якіх 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання (Мінск), 36 гарадоў абласнога падпарадкавання і астатнія раённага. Але пачынаючы з 1995 года ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі пачалі адбывацца істотныя змены: з мэтай больш эфектыўнага дзяржаўнага кіравання тэрыторыямі былі аб’яднаны выканкамы многіх гарадоў раённага падпарадкавання, якія з’яўляліся раённымі цэнтрамі, і аднайменных раёнаў. Таксама гэта закранула і гарады абласнога падпарадкавання[51].
Перайшло з абласнога ў раённае падпарадкаванне 26 гарадоў:
- 1997 — Дзяржынск, Добруш, Крычаў, Лунінец, Навагрудак[52]
- 1998 — Вілейка, Ваўкавыск, Горкі, Калінкавічы, Асіповічы, Рагачоў[53]
- 2002 — Жлобін, Кобрын, Рэчыца, Светлагорск, Слонім[54]
- 2004 — Ліда[55]
- 2005 — Лепель, Слуцк[56], Маладзечна[57]
- 2006 — Барысаў, Салігорск[58], Заслаўе[59]
- 2007 — Мазыр[60]
- 2013 — Орша, Полацк[61]
У гэты ж час 13 пасёлкаў гарадскога тыпу атрымалі статус гарадоў:
- 1998 — Лагойск[62], Мядзел[63]
- 1999 — Узда, Фаніпаль[64]
- 2000 — Іўе[65], Свіслач, Клічаў[66]
- 2001 — Кіраўск[67]
- 2004 — Тураў[68]
- 2005 — Мікашэвічы[69]
- 2012 — Астравец[70]
- 2017 — Бялынічы, Круглае[71]
На цяперашні час у Беларусі 115 населеных пунктаў маюць статус гарадоў, з іх:
- 11 гарадоў рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання;
- 104 гарады раённага падпарадкавання.
Карта размяшчэння гарадоў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Гарады з насельніцтвам:
Колькасць гарадоў і іх жыхароў
[правіць | правіць зыходнік]На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Беларусі налічвалася 112 гарадоў, сярод якіх 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання, 12 — абласнога і 99 — раённага[72], у тым ліку:
| Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах | Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
|---|---|---|---|---|
| 1 000 000 і больш | 1 | 0,89 % | 1 836 808 | 27,38 % |
| ад 200 000 да 499 999 | 6 | 5,36 % | 2 041 255 | 30,43 % |
| ад 100 000 да 199 999 | 6 | 5,36 % | 774 290 | 11,54 % |
| ад 50 000 да 99 999 | 10 | 8,93 % | 757 522 | 11,29 % |
| ад 20 000 да 49 999 | 15 | 13,39 % | 472 730 | 7,05 % |
| ад 10 000 да 19 999 | 44 | 39,29 % | 604 226 | 9,01 % |
| ад 5 000 да 9 999 | 26 | 23,21 % | 210 829 | 3,14 % |
| ад 2 000 да 4 999 | 3 | 2,68 % | 8 919 | 0,13 % |
| 1 999 і менш | 1 | 0,89 % | 1 973 | 0,03 % |
| Сума | 112 | 100,00 % | 6 708 552 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2017 было ўжо 113 гарадоў, у тым ліку 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання, 10 — абласнога і 102 — раённага[73].
З 18 студзеня 2017 года маюць статус гарадоў раённага падпарадкавання таксама Бялынічы і Круглае[71].
Спіс гарадоў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[74][75].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Брэсцкая вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (Брэст)
- Белая Вежа (Каменец)
- Помнік воінам-вызваліцелям (Баранавічы)
- Палескі драматычны тэатр (Пінск)
- Каталіцкая царква (Івацэвічы)
- Касцёл (Мікашэвічы)
Віцебская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак пачатку ХХ ст. (Верхнядзвінск)
Гомельская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Палац Румянцавых і Паскевічаў (Гомель)
- Касцёл Прасвятой Тройцы (Рэчыца)
- Помнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)
- Замкавая гара (Мазыр)
- Праваслаўная царква (Жлобін)
Гродзенская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Барысаглебская царква (Гродна)
- Руіны сярэднявечнага замка (Навагрудак)
- Лідскі замак (Ліда)
- Вежа з гадзіннікам (Шчучын)
- Царква Перамянення Гасподняга (Смаргонь)
- Мячэць (Іўе)
Магілёўская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Нікольскі жаночы манастыр (Магілёў)
- Белая царква (Бабруйск)
- Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (Слаўгарад)
- Помнік лакаматыву, пастаўлены з нагоды 130-годдзя горада (Асіповічы)
- Касцёл кармелітаў (Мсціслаў)
- Помнік піянеру-герою Марату Казлову (Быхаў)
Мінская вобласць
[правіць | правіць зыходнік]- Статуя Мар'i — сімвал горада (Мар'іна Горка)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Указ Президиума Верховного Совета БССР от 27 сентября 1938 года «О классификации населённых пунктов Белорусской ССР» (руск.). ru.wikisource.org.
- ↑ Закон Белорусской ССР от 14 ноября 1939 года «О принятии Западной Белоруссии в состав Белорусской Советской Социалистической Республики» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 1 чэрвеня 2014.
- ↑ Постановление Президиума Верховного Совета Белорусской ССР «Об образовании Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областей в составе Белорусской ССР» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 1 чэрвеня 2014.
- ↑ Договор от 10 октября 1939 года о передаче Литовской Республике города Вильно и Виленской области и о взаимопомощи между Советским Союзом и Литвой (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 1 чэрвеня 2014.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Указ Президиума Верховного Совета БССР от 15 января 1940 года «Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР»(недаступная спасылка). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 20 кастрычніка 2010.
- ↑ Закон СССР от 3 августа 1940 года «О принятии Литовской Советской Социалистической Республики в Союз Советских Социалистических Республик»(недаступная спасылка). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2014. Праверана 16 кастрычніка 2010.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 25 ноября 1940 года «Об изменении границ отдельных районов Вилейской и Белостокской областей в связи с уточнением границы между Литовской и Белорусской ССР» (руск.)(недаступная спасылка). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 17 кастрычніка 2010.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР «О выделении города Молодечно в самостоятельную административно-территориальную единицу областного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 20 сентября 1944 года «О перенесении областного центра Вилейской области Белорусской ССР и переименовании Вилейской области» (руск.)(недаступная спасылка). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 30 ліпеня 2022.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 20 сентября 1944 года «Об образовании Бобруйской, Гродненской и Полоцкой областей в составе Белорусской ССР» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 1 чэрвеня 2014.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 мая 1945 года «О переименовании города Пропойска в город Славгород и Пропойского района в Славгородский район» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2010.
- 1 2 Славгород (город в Могилёвской области) // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В.П.Шишков. — Москва: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Договор от 16 августа 1945 года между СССР и Польской Республикой о советско-польской государственной границе (руск.)(недаступная спасылка). Levonevsky.org. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2014.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «Об отнесении города Минска к городам республиканского подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городского посёлка Толочин Толочинского района Витебской области в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городского посёлка Мосты Мостовского района Гродненской области в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городского посёлка Марьина Горка Пуховичского района Минской области в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 29 июня 1961 года «О преобразовании городского посёлка Шатилки в город районного подчинения и переименовании Паричского района Гомельской области» (руск.)(недаступная спасылка). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городского посёлка Щучин Щучинского района Гродненской области в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР «Об отнесении ряда городов районного подчинения Белорусской ССР к категории городов областного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2014. Праверана 1 чэрвеня 2014.
- 1 2 Указ Президиума ВС БССР от 7.03.1963 о преобразовании посёлков городского типа Жодино и Солигорск Минской области в города (руск.)(недаступная спасылка). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2014. Праверана 1 чэрвеня 2014.
- 1 2 Указ Президиума ВС БССР от 14.12.1963 о преобразовании рабочего посёлка Полоцкий в город и присвоении ему наименование Новополоцк (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 1 чэрвеня 2014.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «Об отнесении городского посёлка Ивацевичи к категории городов районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «Об отнесении городского посёлка Чашники к категории городов районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 30 ліпеня 2022.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городского посёлка Дрогичинского района Брестской области в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городского посёлка Хойники Хойникского района Гомельской области в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 3 4 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городских посёлков Березино, Любань и Смолевичи Минской области в города районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городского посёлка Новолукомль в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании рабочего посёлка Белоозёрск Берёзовского района в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 3 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городских посёлков Жабинка Жабинковского района и Малорита Малоритского района Брестской области в города районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городского посёлка Ивановского района Брестской области в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городского посёлка Ельского района Гомельской области в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 3 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городских посёлков Наровлянского района и Чечерск Чечерского района Гомельской области в города районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 3 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городских посёлков Житковичи Житковичского района и Василевичи Речицкого района Гомельской области в города районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании городского посёлка Буда-Кошелёво в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета БССР «О преобразовании рабочего посёлка Барань Витебской области в город районного подчинения» (руск.). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 28 ліпеня 2021.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 7 января 1972 года «О преобразовании городского поселка Миоры Миорского района Витебской области в город районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 2 верасня 2010.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 декабря 1973 года «О преобразовании городского поселка Ганцевичи Ганцевичского района Брестской области в город районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2019. Праверана 2 верасня 2010.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 27 февраля 1974 года «Об отнесении города районного подчинения Рогачёва Гомельской области к категории городов областного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2018. Праверана 2 верасня 2010.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 января 1974 года «О преобразовании городского посёлка Скидель Гродненского района Гродненской области в город районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). ru.wikisource.org. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 17 кастрычніка 2010.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 29 октября 1982 года «Об отнесении городов районного подчинения Горки Могилёвской области и Дзержинска Минской области к категории городов областного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2019. Праверана 2 верасня 2010.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 24 июня 1983 года «Об отнесении городского посёлка Брестской области к категории городов районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2015. Праверана 2 верасня 2010.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 29 апреля 1984 года «Об отнесении городского посёлка Копыль Минской области к категории городов районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2019. Праверана 2 верасня 2010.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 14 августа 1985 года «Об отнесении городского посёлка Заславль Минского района Минской области к категории городов районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2019. Праверана 2 верасня 2010.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 26 января 1987 года № 1300-XI «Об отнесении города районного подчинения Заславля Минского района Минской области к категории городов областного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2014. Праверана 2 верасня 2010.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 21 сентября 1990 года № 276-XII «Об отнесении городского посёлка Дятлово Дятловского района Гродненской области к категории городов районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 2 верасня 2010.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 21 сентября 1990 года № 277-XII «Об отнесении городского посёлка Берёзовка Лидского района Гродненской области к категории городов районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 2 верасня 2010.
- 1 2 Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 7 мая 1991 года № 768-XII «Об отнесении городского посёлка Крупки Крупского района Минской области к категории городов районного подчинения»(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 10 чэрвеня 2010.
- 1 2 3 4 Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 3 чэрвеня 2010.
- 1 2 3 Закон Республики Беларусь от 20 февраля 1991 года № 617-XII «О местном управлении и самоуправлении»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2005. Праверана 3 чэрвеня 2010.
- ↑ Богданович А.В. Административно-территориальное устройство // Современная Беларусь: энциклопедический справочник. Страна. Население. Внутренняя и внешняя политика / Мясникович М.В. и др.. — Минск: Белорусская наука, 2006. — Т. 1. — С. 71—101. — 774 с. — ISBN 985-08-0780-6.
- 1 2 3 4 5 6 Указ Президента Республики Беларусь от 22 августа 1997 года № 438 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 30 верасня 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 3 4 5 6 7 Указ Президента Республики Беларусь от 1 декабря 1998 года № 563 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр, в одну административно-территориальную единицу» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 30 верасня 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 3 4 5 6 Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 2002 года № 6 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 1 кастрычніка 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 года № 56 «Об объединении Лидского района и города Лиды в одну административно-территориальную единицу» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 1 кастрычніка 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 3 Указ Президента Республики Беларусь от 28 марта 2005 года № 156 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 30 верасня 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 31 мая 2005 года «Об объединении Молодечненского района и города Молодечно в одну административно-территориальную единицу» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 30 верасня 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 3 Указ Президента Республики Беларусь от 31 июля 2006 года «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 17 верасня 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 Решение Минского областного Совета депутатов от 19 октября 2006 года № 249 «Об изменении категории города Заславль» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 год, № 173, 9/5485)
- 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 30 августа 2007 года № 396 «Об объединении Мозырского района и города Мозыря в одну административно-территориальную единицу» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 1 кастрычніка 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 3 Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2013 г. № 27 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 1 чэрвеня 2014.
- 1 2 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 мая 1998 года № 844 «Об отнесении городского посёлка Логойск к категории городов районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2010.
- 1 2 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 ноября 1998 года № 1772 «Об отнесении городского посёлка Мядель к категории городов районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2010.
- 1 2 3 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 марта 1999 г. «Об отнесении городских поселков Узда Узденского района и Фаниполь Дзержинского района Минской области к категории городов районного подчинения». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 19 мая 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 января 2000 года «Об отнесении городского посёлка Ивье Гродненской области к категории городов районного подчинения». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 3 чэрвеня 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 3 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 сентября 2000 года № 1408 «Об отнесении городских посёлков Свислочь и Кличев к категории городов районного подчинения» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2010.
- 1 2 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 июня 2001 г. «Об отнесении городского посёлка Кировск Могилевской области к категории городов районного подчинения». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 3 чэрвеня 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 августа 2004 года«Об отнесении г.п. Туров к категории городов районного подчинения». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 3 чэрвеня 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 июля 2005 года «Об отнесении рабочего поселка Микашевичи к категории городов районного подчинения». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Праверана 3 чэрвеня 2010.(недаступная спасылка)
- 1 2 Островец стал городом (руск.). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 29 сакавіка 2012.
- 1 2 3 4 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Брестская область; Витебская область; Гомельская область; Гродненская область; город Минск; Минская область; Могилёвская область. (руск.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. Архівавана 31 снежня 2018. (руск.)
- ↑ Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Архівавана 30 чэрвеня 2016. (руск.)
- ↑ Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)
- 1 2 3 Советы депутатов базового уровня. Брестский областной исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 3 чэрвеня 2010.
- ↑ Браслав // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В.П.Шишков. — Москва: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Атрымаў Магдэбургскае права. Дакладных звестак пра дату атрымання статусу горада няма.
- ↑ Гл. артыкул 20 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама артыкул 4 Закона Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З Архівавана 22 сакавіка 2021.
- ↑ Стоўбцы святкуюць 425-годдзе Архівавана 25 кастрычніка 2019. // Звязда, 27.06.2018 (бел.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарады Беларусі- Taponim.by — карта тапонімаў Беларусі. Пошук па шаблоне з візуалізацыяй на карце.
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку рашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь»
- Дорогами Беларуси Архівавана 30 ліпеня 2013.
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |