Перайсці да зместу

Плач Ераміі (Скарына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Плач Ераміі, Скарына)

Плач ЕрамііКнижка рекомая Плачъ Еремиінъ починаеться») — недатавае пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет каля 1519 года.

Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і пашыранай назвай кнігі («Зуполне выложены на руский языкъ доктором Франъциском Скориною с Полоцька напредъ Богу в Троіци единому ко чти и людем посполитым к доброму научению»). У гэтай назве зроблена памылка друку: слова «книжка» пачата ініцыялам «К», а пасля яшчэ раз паўторана літара «К». На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книжки Плачу Еремиина». На 3-11 аркушах выдадзены тэкст 5 раздзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасляслоўе.

Друкарскія асаблівасці выдання

[правіць | правіць зыходнік]

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб'ём — 12 аркушаў, якія сабраны ў адзін сшытак. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім боку аркуша ўверсе справа. Выданне ўпрыгожана гравюрай «Плач Ераміі» (тытульны ліст), 2 застаўкамі і 8 ініцыяламі. Перад асноўным тэкстам змешчана застаўка, на якой выяўлены шчыт з зацьменнем сонца, вакол якога аголеныя сірэны з рыбінымі хвастамі. Малая застаўка перад пасляслоўем мае выгляд калоны з акантавым лісцем.

Захавалася ўсяго 4 экзэмпляраў кнігі Плач Ераміі, з іх 2 поўныя.

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3