Віленская друкарня Скарыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Друкарня Францыска Скарыны па Шкляной вуліцы ў Вільні

Віленская друкарня Скарыны — першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы друкарня, заснаваная Францыскам Скарынам у пачатку 1520-х гадоў у Вільні, сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.

Размяшчалася ў доме мецэната Якуба Бабіча на Шкляной вуліцы. Тут каля 1522 года Скарына выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак: «Пісаныя рэчы», Псалтыр, «Часасловец», «Акафіст магіле Гасподняй», «Канон магіле Гасподняй», «Акафіст архангелу Міхаілу», «Канон архангелу Міхаілу», «Акафіст Іаану Прадцечы», «Канон Іаану Прадцечы», «Акафіст Багародзіцы», «Канон Багародзіцы», «Акафіст святым Пятру і Паўлу», «Канон святым Пятру і Паўлу», «Акафіст святому Міколе», «Канон святому Міколе», «Акафіст крыжу гасподняму», «Канон крыжу гасподняму», «Акафіст Ісусу», «Канон Ісусу», «Шасцідневец», «Канон пакаяльны», «Канон на ютрані», «Саборнік». Некаторыя часткі «Малой падарожнай кніжкі», магчыма, выходзілі як асобныя выпускі. У 1525 годзе ў Віленскай друкарні выдадзена кніга «Апостал».

Кнігі вызначыліся дасканалай тэхнікай друку і майстэрскім афармленнем, выразным і прыгожым шрыфтам, шматлікасцю гравюр, паўплывалі на справу і рускага, і ўкраінскага кнігадрукавання[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі