Прытчы Саламонавы (Скарына)
Прытчы Саламона («Книги еже словуть притчи Соломона царя Израилева сына Давыдова, он же былъ царем въ Ерусалиме») — пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет 6 кастрычніка 1517 года.
Змест кнігі
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%81%D0%BA_%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0._%D0%A1%D1%83%D0%B4_%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D0%B0._%D0%9F%D1%80%D1%8B%D1%82%D1%87%D1%8B_%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%8B._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%B0%2C_1517.jpg/220px-%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%81%D0%BA_%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0._%D0%A1%D1%83%D0%B4_%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D0%B0._%D0%9F%D1%80%D1%8B%D1%82%D1%87%D1%8B_%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%8B._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%B0%2C_1517.jpg)
На тытульным лісце змешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на рускій языкъ докторомъ Францискомъ Скориною с Полоцка»), а на адвароце-4 аркушы — «Предисловие в притчи премудрага Саломона царя Израилева», у якім Скарына разважае пра мудрасць гэтага біблейскага аўтара, дае тлумачэнне яго імя («Саломон еже ест мирный или спокойный, понеже был мир и покой по вся времена царства его»). Далей паведамляецца пра пісьменніцкую дзейнасць Саламона, які быў аўтарам кніг Прытчаў, Еклесіяст і Песні Песняў. У прамове коратка аналізуюцца дзве апошнія кнігі і больш падрабязна першая. Скарына высока ацэньвае кнігу Прытчаў, лічыць, што яна патрэбна для «чести всякому человеку, мудрому и безумному, богатому и вбогому, младому и старому, наболей тым, они же хотять имети добрые обычае и познати мудрость и науку». На 4 аркушы даецца анатацыя, у якой раскрываецца змест кнігі і колькасць раздзелаў. На 4-47 аркушах выдадзены тэкст усіх 31 раздзелаў кнігі Прытчаў, на апошнім 48-м аркушы — кароткае пасляслоўе.
Друкарскія асаблівасці выдання
[правіць | правіць зыходнік]Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя змешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданне ўпрыгожана 2 аднолькавымі ілюстрацыямі «Суд Саламона», 2 віньеткамі і 34 ініцыяламі. Віньеткі акаймоўваюць адварот першага аркуша, на ім пачынаецца прадмова. Канцоўка завяршае анатацыю. Ініцыялы змешчаны ў пачатку раздзелаў, прадмовы і пасляслоўя.
Захавалася 14 экзэмпляраў выдання, з іх 7 поўныя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прытчы Саламонавы (Скарына)