Перайсці да зместу

Плябанцы (Лідскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Плябанцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 48 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Паштовыя індэксы
231309
Аўтамабільны код
4
Плябанцы (Беларусь)
Плябанцы
Плябанцы


Плябанцы (Гродзенская вобласць)
Плябанцы
Плябанцы


Мапа

Пляба́нцы[1] (трансліт.: Pliabancy, руск.: Плебанцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

Знаходзіцца за 7 км на ўсход ад Ліды. На поўдні працякае рака Нарва (прыток Нёмана). У цэнтры вёскі сажалка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Ліда—Ліпнішкі.

У 1387 годзе (паводле іншых звестак яшчэ ў 1381 годзе) вялікі князь літоўскі Ягайла заснаваў у Лідзе адзін з першых каталіцкіх храмаў на тэрыторыі ВКЛ — Фарны касцёл. Каб забяспечыць фінансаванне парафіі і ўтрыманне манахаў-францысканцаў, Ягайла перадаў касцёлу ва ўласнасць маёнтак Плябанцы[2].

Маёнтак на працягу стагоддзяў заставаўся ўласнасцю каталіцкага касцёла. Гэты статус і каралеўскі прывілей (фундуш) афіцыйна пацвердзіў Жыгімонт III Ваза 7 ліпеня 1616 года[3]. Згодна з вопісам парафій Лідскага дэканату 1784 года, Плябанцы, фальварак і вёска лідскага ксяндза-плябана, знаходзяцца на зімовы ўсход за вялікую мілю ад Ліды.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай вёска ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Яна адносілася да Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Паводле «Спіса населеных месцаў Віленської губерні» за 1905 год, у вёсцы Плябанцы налічвалася 132 жыхары (63 мужчыны і 69 жанчын). Зямлі вёска мела 151 дзесяціну і знаходзілася ў 8 вёрстах ад чыгуначнай станцыі Ліда.

З 1921 года ў складзе Польшчы. Адміністрацыйна належала да Лідскай вясковай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР.

ГодКолькасць
1999 69
2009 48
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. radzima.org
  3. media.catholic.by