Сцеркава
Вёска
Сцеркава
| ||||||||||||||||||||||
Сце́ркава[1] (трансліт.: Scierkava, руск.: Стерково) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 9 км на ўсход ад Ліды. Транспартныя сувязі па шашы Ліда—Ліпнішкі.
Рэльеф раўнінны. На поўдні — лясны масіў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае Сцеркава ў складзе Лідскай парафіі. Каля вёскі ішла дарога на Ліпнішкі, дарога да Іўя ад Сцеркава цягнулася над балотам паміж бярозавымі гаямі каля Гаўі[2].
З 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1897 годзе вёска ў Ліпнішскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.
З верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі.
З сакавіка 1921 да верасня 1939 года ў складзе Польшчы, вёска Лідскай гміны Лідскага павета Наваградскага ваяводства. З тых часоў захавалася паданне, як сцеркаўскі солтыс Станіслаў Цешка «змагаўся» супраць Беларускай сялянскай грамады. Грамадоўцы паводле сваёй сацыялістычнай сутнасці на розныя рэвалюцыйныя святы ладзілі дэманстрацыі і хадзілі з чырвонымі сцягамі. Польскія ўлады патрабавалі ад солтысаў не дапускаць тых дэманстрацыяў. Цешка паступаў наступным чынам: «Гэта яны з голаду дэманструюць», — казаў ён, і ў Сцеркаве для дэманстрантаў накрывалі стол, ставілі паесці і, нават, выпіць. Пасля добрага пачастунку сацыялістычныя настроі ішлі на спад, дэманстранты згортвалі сцягі і расходзіліся па дамах[3].
З лістапада 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Акупанты загубілі 4 мірных жыхароў.

Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсавета[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
- ↑ pawet.net
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцеркава