Пліса 1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пліса 1
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 12 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231415
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243813043
Пліса 1 на карце Беларусі ±
Пліса 1 (Беларусь)
Пліса 1
Пліса 1 (Гродзенская вобласць)
Пліса 1

Пліса́ 1[1] (трансліт.: Plisa 1, руск.: Плиса 1) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Уселюбскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інвентара маёнтка Дзяляцічы князёў Радзівілаў 1652 года, 1 морг над ракой Плісай трымаў шляхціч Грышка Калічыц з зямянскага сяла Калечыцы (цяпер не існуе) каля Дзяляціч. У XVIII стагоддзі зямянскі засценак Пліса ў дзве валокі. Сярод жыхароў у 1778 годзе згадваюцца Сцяпан Татарын, Бараноўскія, Мікуці, Тарлоўскія, Снітчэўскія і інш.[2]

Да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бенінскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 год — 21 чалавек;
  • 2008 год — 10 чалавек;
  • 2009 год — 18 чалавек.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. НГАБ. Ф. КМФ-5, Воп. 1.
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 «О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района» (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]